Павел Палікарпавіч Ганчароў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Палікарпавіч Ганчароў
Дата нараджэння 1 сакавіка 1900(1900-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 1970(1970-09-06) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера патафізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава(руск.) бел.
Навуковы кіраўнік Nikolay Anichkov[d]
Узнагароды і прэміі Ордэн ЛенінаОрдэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага СцягаОрдэн Чырвонага Сцяга

Павел Палікарпавіч Ганчароў (1900, в. Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці — 6 верасня 1970) — патафізіёлаг, прафесар медыцынскіх навук, генерал-палкоўнік медыцынскай службы, начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава(руск.) бел. (1953—1968)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1900 годзе. У 1919 г. уступіў у рады Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне 1920 года, разгроме войск Булак-Балаховіча каля г. Мазыр[1].

Пасля тэрміновай службы закончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію(руск.) бел.. Працаваў урачом палка, праз год стаў ад’ютантам кафедры паталагічнай анатоміі і паталагічнай фізіялогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі.

З 1934 года выкладчык, начальнік кафедры, намеснік начальніка акадэміі па навуковай і навучальнай рабоце Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1]. У 1941 годзе начальнік кафедры Куйбышаўскай Ваенна-медыцынскай акадэміі(руск.) бел.. Доктар медыцынскіх навук з 1942 года, генерал-палкоўнік медыцынскай службы з 1943 года, прафесар з 1947 года. З 1953 па 1968 гады — начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 30-х гадоў сумесна з І. Р. Пятровым(руск.) бел. ён вывучаў ва ўмовах палётаў на баявых машынах уплыў разрэджанай атмасферы на жывёл з раненнямі чэрапа, грудзей, жывата, а таксама страты крыві(руск.) бел.. Правераныя ў лабараторных умовах, гэтыя работы паслужылі падставай да ўстанаўлення паказанняў і проціпаказанняў для эвакуацыі авіятранспартам(англ.) бел. параненых.

Прапанаваў і ўпершыню выкарыстаў пры вывучэнні тампанады сэрца(руск.) бел. новы метад рэгістрацыі яго работы.

Унёс значны ўклад у рашэнне шэрагу навуковых праблем. Многія яго работы маюць не толькі тэарэтычнае, а і практычнае значэнне. П. П. Ганчароў вёў даследаванні, звязаныя з цячэннем працэсаў пасля ранення, займаўся праблемамі ўплыву на арганізм аператыўных умяшанняў(руск.) бел. на лёгкіх і плеўры, пытаннямі прафесіянальнай паталогіі, прымаў удзел у работах па вывучэнню электратраўм(руск.) бел., высвятляў механізмы іх дзеяння на арганізм.

Арганізаваў дзейнасць медыкабіялагічнай лабараторыі па вывучэнню радыяцыйных паражэнняў, займаўся даследваннямі па радыяцыйных паражэннях, агульнай паталогіі, прамянёвай хваробе, лячэбна-прафілактычных мерапрыемствах пры ёй. Аўтар навуковых прац па медыцыне, буйны ваенны патолаг. Ініцыятар стварэння і галоўны рэдактар працы «Развіццё навукі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі за 50 гадоў Савецкай улады». Прадстаўляў савецкую медыцынскую навуку на міжнародных канферэнцыях.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Гончаров Павел Поликарпович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганчароў Павел Палікарпавіч//БелСЭ.-Мн., 1971.-Т. 3.-С. 341—342.
  • Ганчароў Павел Палікарпавіч//Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на.-Мн., 1996.-С. 502.
  • Дарашэнка Н. Застаецца назаўсёды//Сельскае жыццё.-1991.-23 кастрычніка.