Павел Пятровіч Валошын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Пятровіч Валошын
Paweł Wołoszyn.png
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1891(1891-07-10)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 лістапада 1937(1937-11-03) (46 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Партыя:
Род дзейнасці:
грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст
Commons-logo.svg Павел Пятровіч Валошын на Вікісховішчы

Павел Пятровіч Валошын (28 чэрвеня (10 ліпеня) 1891, в. Гаркавічы Сакульскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляскае ваяводства, Польшча) — 3 лістапада 1937, Сандармох, Карэла-Фінская АССР, цяпер Мядзвеж'ягорскі раён, Карэлія, Расія[1]) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1908—1912 гг. працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 годзе прызваны ў войска. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон[2]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў міліцыянерам у Екацярынаславе. У жніўні 1919 у дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай Арміі (у атрадзе Р. Катоўскага).

У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў[2]. 31 ліпеня 1923 г. абраны дэпутатам польскага сейма[2] (замест знятага і высланага з краіны Уладзіміра Каліноўскага), увайшоў у Беларускі пасольскі клуб.

Стаў адным з заснавальнікаў БСРГ[2], у 1926—1927 гг. член яе ЦК. У 1926 г. увайшоў у КПЗБ. Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927 г.; на працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-ці») асуджаны на 12 гадоў турмы[2]. У выніку абмену палітычнымі зняволенымі з 1932 г. у СССР[2].

Выступаў з лекцыямі і публікацыямі. З сакавіка 1933 г. у Менску. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю. Арыштаваны 1 верасня 1933 г. у Менску па адрасе: Падгорны завулак, д. 4, кв. 1 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 г. Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. Пакаранне адбываў на Салаўках, 9 кастрычніка 1937 г. Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласці зноў прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж'ягорскі раён, Карэлія, Расія)[3].

Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956. Асабовая справа П. Валошына захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

  1. Возвращенные имена. Книги памяти России (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Волошин Павел Петрович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 123. — 737 с.
  3. Остання адреса: Розстріли соловецьких в'язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бергман А. Павел Валошын // Беларускі каляндар на 1983 год. Беласток, 1983
  • / ЭГБ, т. 2.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Остання адреса: Розстріли соловецьких в'язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)