Павел Пятровіч Сакалоў (скульптар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Пятровіч Сакалоў
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1764(1764-06-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 1835
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Узнагароды
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Пятровіч Сакалоў (1764—1835) — рускі скульптар, прадстаўнік класіцызму, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец Імператарскай Акадэміі Мастацтваў (1770—1785). Атрымліваў медалі: малы сярэбраны (1783), вялікі сярэбраны (1784), вялікі залаты медаль (1785) за праграму «Выгнаны Агар са сваім малалетнім сынам Ізмаілам». Выпушчаны з Акадэміі мастацтваў з атэстатам 1-й ступені і шпагай (1785).[1]

Пенсіянер Акадэміі  (руск.) ў Парыжы (1786—1789). Атрымаў званне «прызначанага ў акадэмікі» (1802).[1]

З 183 года — акадэмік за скульптурны партрэт вядомага акцёра І. А. Дзмітрыеўскага  (руск.). Служыў «майстрам разнога майстэрства» пры Адміралцействе.

У 1816[2] годзе стварыў адзін з найбольш вядомых сваіх твораў — бронзавую скульптуру «Дзяўчына са збаном  (руск.)» у Екацярынінскім парку  (руск.) ў Царскім сяле, пра якую А. С. Пушкін напісаў у вершы 1830 года «Царскасельская статуя».[3] Аўтарская копія ў маёнтку Суханава  (руск.).

Таксама вядомыя дэкаратыўныя чыгунныя постаці, створаныя Сакаловым у 1820-я гады для ўпрыгожвання шэрагу пецярбургскіх мастоў: львы на Львінам мосце (1825), крылатыя львы на Банкаўскім мосце (1825, згадваюцца ў вершы Дзмітрыя Бобышава  (руск.) «Крылатый лев сидит с крылатым львом…»[4], прысвечаным Яўгену Рэйну), сфінксы на Егіпецкім мосце (1829), пасля перанесеныя на прыстань на Крастоўскім востраве.

Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках, пазней прах перанесены ў Некропаль майстроў мастацтваў  (руск.).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Кондаков 1915, с. 272.
  2. В. П. Семёнов «Девушка с кувшином», 2010, стр. 24
  3. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2007. Праверана 3 чэрвеня 2006.
  4. Дмитрий Бобышев. "Крылатый лев сидит с крылатым львом...". Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2005. Праверана 3 чэрвеня 2006.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Власов В. Г. Соколов Павел Петрович // Стили в искусстве : Архитектура, графика. Декоративно-прикладное искусство. Живопись, скульптура : словарь : в 3 т. / В. Г. Власов. — СПб. : Кольна, 1997. — Т. 3 : Словарь имён : М—Я. — С. 329. — 655 с., [8] л. ил. : ил. — ISBN 5-88737-010-6. — OCLC 605179863.
  • Кондаков C. Н. Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. 1764—1914 / составил С. Н. Кондаков. — СПб. : Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. 2 : Часть биографическая. — С. 272. — 459 с.
  • Коновалов Э. Г. Словарь русских художников : новый полный биографический : [дополненный и переработнанный] / Э. Г. Коновалов. — Москва : Эксмо, 2012. — С. 484—485. — 618, [1] с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-699-53614-6. — OCLC 926878270.
  • Соколов Павел Петрович // Сен-Жерменский мир 1679 — Социальное обеспечение. — М. : Большая российская энциклопедия, 2015. — С. 632—633. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 30). — ISBN 978-5-85270-367-5.
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1