Павел Філіп

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Павел Пятровіч Філіп)
Jump to navigation Jump to search
Павел Філіп
малд.: Pavel Filip
Павел Філіп
Павел Філіп
сцяг
Прэм'ер-міністр Малдовы
з 20 студзеня 2016 года
Прэзідэнт Нікалае Цімофці
Папярэднік Валерый Стралец
Георгій Брэга (в. а.)
 
Партыя Дэмакратычная партыя Малдовы
Адукацыя Кішынёўскі політэхнічны інстытут ім. Лазо
Прафесія Інжынер
Дзейнасць інжынер, палітык
Нараджэнне 10 красавіка 1966(1966-04-10) (53 гады)
Пэнэшэшць, Малдаўская ССР, СССР
Жонка Таццяна Філіп
Дзеці двое
 
Сайт gov.md
 
Узнагароды

Шаблон:Ордэн «Працоўная слава», Малдавія

Павел Філіп (рум.: Pavel Filip; нар. 10 красавіка 1966 года, Пэнэшэшць, Малдаўская ССР, СССР) — малдаўскі дзяржаўны дзеяч. 20 студзеня 2016 года парламентам Малдовы зацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра краіны[1]. З 2011 па 2016 год з’яўляўся міністрам інфармацыйных тэхналогій і сувязі Малдовы. Віцэ-прэзідэнт Дэмакратычнай партыі Малдовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Павел Філіп нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў сяле Пэнэшэшць, Страшэнскага раёна, Малдаўскай ССР.

У 1983 годзе паступіў у Кішынёўскі політэхнічны інстытут ім. Лазо, які скончыў у 1990 годзе, атрымаўшы дыплом інжынера-механіка. Пры гэтым, у 1984-86 гг. Філіп праходзіў службу ў арміі. Сваю адукацыю Павел Філіп працягнуў у Міжнародным інстытуце менеджменту (1991—1996)[2].

Працоўную кар’еру пачаў на кішынёўскай цукеркавай фабрыцы «Букурыя». У 1991—1993 гадах прапрацаваў на фабрыцы начальнікам кампрэсарнага аддзела; у 1993—1994 гадах быў дырэктарам аддзела вытворчасці. З 1998 па 2001 года займаў пасаду галоўнага інжынера АТ «Букурыя», сумяшчаючы яе з пастом намесніка ген. дырэктара па праблемах вытворчасці і тэхналогіі. З 2001 па 2008 год з’яўляўся генеральным дырэктарам фабрыкі[3].

У 2008—2011 гг. Павел Філіп з’яўляўся генеральным дырэктарам тытунёвай фабрыкі АТ «TUTUN-CTC» (былы Кішынёўскі тытунёвы камбінат)[4].

У палітыку Філіп прыйшоў у 2011 годзе, калі быў прызначаны на пасаду міністра інфармацыйных тэхналогій і сувязі Малдовы у кабінеце Філата. Надалей, Павел Філіп быў пераабраны на гэтым пасту ў кабінетах Юрые Лянкэ, Кірыла Габурыча і Валерыя Стральца. Па яго ініцыятыве была распрацавана стратэгія «Лічбавая Малдова — 2020».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з Таццянай Філіп[5]. У сям’і Філіп двое сталых дзяцей. Апроч роднай румынскай мовы, валодае рускай і англійскай[3].

Зноскі

  1. Avem Guvern! Pavel Filip, noul Premier al Republicii Moldova, cu votul a 57 de deputați (рум.) . realitatea.md (20 студзеня 2016). Праверана 17 студзеня 2016.
  2. Detaliul CURIOS din biografia lui Pavel Filip. Câți ani a studiat la Politehnică (рум.) . Ziarul Național (15 студзеня 2016). Праверана 17 студзеня 2016.
  3. 3,0 3,1 Pavel Filip. Prim-ministru al Republicii Moldova (рум.) . Guvernul Republicii Moldova. Праверана 17 студзеня 2016.
  4. Биография Павла Филипа. РИА Новости (20 студзеня 2016). Праверана 17 студзеня 2016.
  5. Ion Surdu Pavel Filip, de la împăratul bomboanelor la candidat la funcţia de prim-ministru al Republicii Moldova (рум.) . Adevarul Holding (15 студзеня 2016). Праверана 17 студзеня 2016.