Павел Рыгоравіч Барадаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Рыгоравіч Барадаўка
Дата нараджэння 23 студзеня 1908(1908-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1968(1968-06-19) (60 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Артылерыйскія войскі
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Славы I ступені ордэн Славы II ступені ордэн Славы III ступені медаль «За адвагу»

Павел Рыгоравіч Барадаўка (23 студзеня 1908, в. Асташова, Чашніцкі раён — 19 чэрвеня 1968) — поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 студзеня 1910 года ў вёсцы Асташова Расійскай іперыі, цяпер Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў чатыры класы, працаваў у калгасе.

Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе і савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў[1].

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года. Удзельнік Маскоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў ва Усходняй Прусіі.

Наводчык мінамёта Барадаўка вызначыўся падчас прарыву абароны праціўніка ля Рагачова 24 чэрвеня 1944 года, падавіў два кулямёты.

30 чэрвеня 1944 года на паўночным захадзе ад горада Бабруйска Магілёўскай вобласці мінамётчык Барадаўка стральбой з адкрытай агнявой пазіцыі спрыяў прасоўванню наперад савецкіх стралковых падраздяленняў.

Загадам па 217-й стралковай дывізіі № 091 ад 19 ліпеня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

Намеснік камандзіра мінамётнага разліку 740-га стралковага палка чырвонаармеец Павел Барадаўка 14 кастрычніка 1944 года ў раёне населенага пункта Двур, размешчанага ў шасці кіламетрах на паўднёвы захад ад польскага горада Макаў Мазавецкі, падавіўшы супрацьтанкавую гармату ворага, забяспечыў паспяховыя дзеянні свайго падраздзялення.

Загадам па 48-й арміі № 595 ад 27 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

31 студзеня 1945 года намеснік камандзіра мінамётнага разліку 740-га стралковага палка чырвонаармеец Павел Барадаўка падчас бою каля населенага пункта Балайнен, размешчанага ў дванаццаці кіламетрах на поўнач ад горада Найдэнбург (цяпер польскі горад Нідзіца), прыцэльным агнём з мінамёта падавіў тры кулямёты, знішчыў звыш 10 ворагаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі чырвонаармеец Барадаўка Павел Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам гэтага ордэна.

У 1945 годзе старшына Барадаўка П. Р. быў дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску, працаваў паляводам у саўгасе «Чашнікі» Віцебскай вобласці. Памер 19 чэрвеня 1968 года.

Узнагароджаны ардэнамі Славы 3-х ступеняў, медалямі, у тым ліку медалём «За адвагу».

Зноскі

  1. а б Бородавка Павел Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 76-77. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
  • Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. — Минск, 1970.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
  • Лобода В. Ф. Солдатская слава. Книга 1. — М., 1963.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]