Павел Суслаў
| Павел Суслаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1995[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 мая 2022[2] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Павел «Волат» Суслаў (1995[1], Гомель[1] — 15 мая 2022[2], Украіна[2]) — беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны. Служыў у разведвальнай роце 3-й брыгады беларускага спецназу. У 2016 годзе адправіўся на Данбас, дзе далучыўся да 1-й штурмавой роты «Правага сектара». У 2018 годзе заключыў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны. Займаўся разведвальнай і дыверсійнай дзейнасцю. У 2021 годзе быў сур’ёзна паранены падчас баёў на паўднёвым усходзе Украіны.
На пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўдзельнічаў у фармаванні палка Кастуся Каліноўскага. 15 мая 2022 года падчас выканання баявой задачы падарваўся на расцяжцы. Памёр пасля дзвюх спроб рэанімацыі ад страты крыві. У гонар Паўла Суслава ў палку Кастуся Каліноўскага быў названы батальён «Волат».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Павел Суслаў нарадзіўся ў Гомелі ў 1995 годзе. У школе цікавіўся гісторыяй[3].
У 2014-2015 гадах, ва ўзросце 18 гадоў, праходзіў тэрміновую службу ў разведвальнай роце 3-й брыгады беларускага спецназу (в/ч 3214)[4][5]. Пасля заканчэння службы год жыў грамадзянскім жыццём. Працаваў ахоўнікам[5].
Удзел у баявых дзеяннях ва Украіне
[правіць | правіць зыходнік]Восенню 2016 года адправіўся на Данбас і далучыўся да 1-й штурмавой роты «Правага сектара». Пасля тыдня ў вучэбным лагеры прыступіў да выканання задач на перадавой. Першыя баявыя дзеянні правёў у Пісках, а пазней удзельнічаў у баях за Аўдзііўку, у тым ліку падчас абвастрэння канфлікту ў 2017 годзе[4][5][6].
У 2018 годзе, каб паскорыць працэс легалізацыі ў краіне, заключыў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны. У складзе УСУ займаўся разведкай і дыверсійнай дзейнасцю на непадкантрольных тэрыторыях[4][5]. Браў удзел у баявых дзеяннях на Луганскім напрамку, у раёне Светладарскай дугі[5].
У чэрвені 2021 года, падчас баёў на паўднёвым усходзе Украіны, Волат атрымаў цяжкія раненні: аскепкавае ў галаву і ў вобласць сэрца. Павел знаходзіўся ў штучнай коме і быў падключаны да апарата вентыляцыі лёгкіх. Падчас лячэння лекары выдалілі фрагмент аскепка з галавы і рыхтаваліся да аперацыі па выдаленні аскепка ў раёне сэрца[7].
У 2022 годзе ўдзельнічаў у фармаванні палка Кастуся Каліноўскага, Волат узначаліў у палку разведку[8].
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]15 мая 2022 года Павел Суслаў удзельнічаў у аперацыі па вызваленні ад расійскіх войск вёскі на мяжы Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей. Падчас выканання задання ён зачапіў расцяжку і быў цяжка паранены[9][10].
Парамедыкі прыбылі да пацярпелага праз 20 хвілін. У эвакуацыі Волата ўдзельнічаў Іван «Брэст» Марчук. Парамедыкі двойчы запускалі сэрца Паўла і праводзілі рэанімацыю. Волата даставілі ў бальніцу з працуючым сэрцам, але з прычыны значнай страты крыві выратаваць яго не здолелі[9].
Паводле заключэння аперуючага хірурга, Павел атрымаў цяжкія пашкоджанні печані, ныркі і не менш за пяць раненняў грудной клеткі. Палова грудной клеткі была запоўнена крывёй, а ўнутраная страта крыві склала не менш за тры літры[10].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]10 чэрвеня 2023 года Святлана Ціханоўская ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінета пасмяротна ўзнагародзіла Волата медалём «Гонар і годнасць». Узнагарода была ўручана яго сваякам[11]. 15 мая 2024 года Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны ўзнагародзіла Паўла медалём «Україна — понад усе!»[12]. Медаль была ўручана яго маці, Наталлі Суславай[13][14]. Акрамя таго, Волат быў узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні БНР[12].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У палку Кастуся Каліноўскага ў гонар Паўла быў названы аднайменны батальён «Волат»[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г https://www.racyja.com/archivy/hramadstva/pamyatsi-paula-volata-suslava/
- ↑ а б в г https://news.zerkalo.io/life/45508.html
- ↑ Памяці Паўла «Волата» Суслава . Радыё Рацыя (16 мая 2023). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ а б в Гавриш, Анатолий. Освобождать Украину от рашистов помогает мать легендарного разведчика Павла «Волата» (руск.). Факты (15 лістапада 2022). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ а б в г д Андрэева, Кацярына. «У беларускіх афіцэраў адкрыта прарасейскія настроі». Былы спецназавец з в/ч 3214 ваюе за Украіну (недаступная спасылка). Белсат (26 снежня 2018).
- ↑ Былы спецназавец. Кім быў ротны «Волат» з батальёна Каліноўскага . Наша Ніва (16 мая 2022). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ Белорусский доброволец с позывным "Волат" тяжело ранен на Донбассе (руск.)(недаступная спасылка). Беларускі партызан (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021.
- ↑ а б Силовики разгромили квартиру матери погибшего калиновца Волата, которая вслед за сыном отправилась на войну (руск.). Zerkalo.io (1 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ а б Рассказ белорусского парамедика, который воюет в Украине: потери под Лисичанском, ад в Бахмуте, медпомощь российским пленным (руск.). Настоящее Время (11 верасня 2023). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ а б «Я просто мозгами понимаю, что все». Командир медроты полка Калиновского рассказала, как погиб доброволец Павел Волат (руск.). Zerkalo.io (5 жніўня 2023). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ Тихановская вручила медали родственникам погибших в Украине беларусов (руск.). REFORM.news (10 чэрвеня 2023). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ а б Хруст, Якуб. Воины полка Калиновского получили 24 награды от ГУР Министерства обороны Украины (руск.). Белсат (15 мая 2024). Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ Против матери погибшего бойца полка Калиновского возбудили еще одно уголовное дело • Война в Украине (руск.). Voice of Belarus. Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ Посмертная медаль и новый скандал в полку Калиновского (руск.). Маланка Медиа (15 жніўня 2022). Праверана 30 снежня 2024.