Павел Іванавіч Сядзько

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Павел Сядзько)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Павел Сядзько
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Іванавіч Сядзько
Нарадзіўся 3 красавіка 1998(1998-04-03)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Нумар 98
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — Беларусь Дынама-Брэст 58 (6)
2019 —   Беларусь Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная**
2016 — 2017 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2017 — Беларусь Беларусь (да 21) 9 (0)
2017 Беларусь Беларусь 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 кастрычніка 2019.

Павел Сядзько (нар. 3 красавіка 1998, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Руха» (у арэндзе з брэсцкага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль. 14 верасня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча з «Белшынай» (2:1). Неўзабаве стаў трапляць і ў стартавы склад брэстчан, а 5 кастрычніка забіў свой першы гол у наймацнейшым дывізіёне — у браму мінскага «Дынама». Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць барысаўскі БАТЭ[2], аднак паўабаронца застаўся ў Брэсце.

У сезоне 2016 ужо быў іграком асноўнага складу, звычайна выхадзіў на замену. З чэрвеня 2017 года стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак у кастрычніку зноў пачаў выхадзіць на замену. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна.

У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[3], а ў ліпені арэнда была падоўжана да канца года[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2016 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы і дапамог беларускай зборнай выйсці ў элітны раўнд.

1 верасня 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2019 супраць Грэцыі (0:2). 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Арменіі (1:4).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 8 1
2016 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 12 1
2017 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 22 1
2018 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 16 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]