Павел Сяргеевіч Паўлючэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Паўлючэнка
Поўнае імя Павел Сяргеевіч Паўлючэнка
Нарадзіўся 1 студзеня 1998(1998-01-01)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 194 см
Вага 88 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Гурнік (Забжэ)
Нумар 32
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 20 (-17)
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 30 (-28)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 28 (-27)
2022— Польшча Брук-Бэт Тэрмаліца (Няцеча) 10 (-16)
2023—   Польшча Гурнік (Забжэ)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2015 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (-2)
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (-18)
2017—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (-24)
2017— Беларусь Беларусь 11 (-12)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2022

Павел Паўлючэнка (нар. 1 студзеня 1998) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Гурнік» з Забжэ (у арэндзе з «Брук-Бэт Тэрмаліцы») і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец магілёўскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе і дубль быў расфарміраваны, у сезоне 2015 Павел быў запасным брамнікам у асноўнай камандзе. У сезоне 2015 стаў выступаць за асноўны склад, выйграўшы канкурэнцыю з вопытным Русланам Капанцовым. Згуляўшы ў 20 матчах у Першай лізе, дапамог магілёўскаму клубу вярнуцца ў элітны дывізіён.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца 2018 года[2]. Сезон 2017 распачаў у дубліруючым складзе. У ліпені 2017 года, так і не згуляўшы за «Дняпро» ў Вышэйшай лізе, перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе спачатку быў трэцім брамнікам. 27 жніўня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы брэстчан супраць мазырскай «Славіі» (2:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. З кастрычніка 2017 года стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе дынамаўцаў. Усяго ў сезоне 2017 правёў за «Дынама» 7 матчаў, у якіх прапусціў 2 галы, і дапамог клубу заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце.

У сезонах 2018—2019 быў другім брамнікам дынамаўцаў пасля Аляксандра Гутара. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года[4]. У сезоне 2020 пасля сыходу Гутара стаў часцей з’яўляцца на полі, чаргуючыся з Сяргеем Ігнатовічам.

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[5]. Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з польскім клубам «Брук-Бэт Тэрмаліца» і неўзабаве афіцыйна папоўніў яго склад[6]. Хутка стаў гуляць у стартавым складзе каманды, аднак з красавіка страціў месца ў аснове. Па выніках сезона 2021/22 «Брук-Бэт Тэрмаліца» выбыла з Экстраклясы ў Першую лігу, але брамніка застаўся ў камандзе, дзе стаў рэзервовым іграком. У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Экстраклясы «Гурнік» з Забжэ[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Грузіі (2:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Дняпро Беларусь 14 −9
2015 Д2 Дняпро Беларусь 0 0
2016 Д2 Дняпро Беларусь 20 −21
2017 (1) дубль Дняпро Беларусь 9 −7
2017 (2) Д1 Дынама Беларусь 7 −2
2018 Д1 Дынама Беларусь 6 −5
2019 Д1 Дынама Беларусь 4 −4
2020 Д1 Дынама Беларусь 13 −17
2021 Д1 Рух Беларусь 28 −27
2021/22 (2) Д1 Брук-Бэт Тэрмаліца Польшча 9 −14
2022/23 (1) Д2 Брук-Бэт Тэрмаліца Польшча 1 −2

Зноскі