Павел Уладзіміравіч Баркоўскі
| Павел Уладзіміравіч Баркоўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 12 снежня 1978[1] (46 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | філосаф, даследчык, палітык, дацэнт |
| Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук[1] (2005) |
| Навуковае званне | дацэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ (2009—2020) |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Павел Уладзіміравіч Баркоўскі (нар. 12 снежня 1978[1], Мінск[1]) — беларускі філосаф і грамадскі дзеяч. Кандыдат філасофскіх навук. З 2009 па 2020 год дацэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Гасцявы прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук. З 10 жніўня 2025 года прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 снежня 1978 года ў Мінску[2].
Скончыў Ліцэй імя Якуба Коласа ў 1995 годзе, затым філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2000 годзе. У 2005 абараніў кандыдацкую дысертацыю ў БДУ. У 2002—2003 і 2007 гадах навучаўся ў Фрайбургскім універсітэце ў рамках акадэмічных стажыровак[3].
Падчас пратэстаў у Беларусі 2020 года звольніўся з БДУ, бо быў не гатовы мірыцца з ціскам на выкладчыкаў з палітычных матываў. У 2021 годзе ўладкаваўся капірайтарам у IT-кампанію[4].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 2009 года з’яўляўся каардынатарам «Беларускай філасофскай прасторы», у рамках якой арганізоўваў лекцыі, семінары, дыскусіі, міжнародныя канферэнцыі, летнія школы і культурныя праекты. З 2010 года прымаў актыўны ўдзел у працы «Лятучага ўніверсітэта». У 2013 годзе ініцыяваў праект «500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання», накіраваны на пераклад і публікацыю значных філасофскіх і гуманітарных тэкстаў[3].
16 лістапада 2024 года, пасля зыходу Аліны Коўшык, стаў выконваць абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце[5]. 10 жніўня 2025 года быў афіцыйна зацверджаны на гэтай пасадзе Святланай Ціханоўскай[6].
Акадэмічная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2001—2002 гадах выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, а таксама чытаў лекцыі ў Беларускім Калегіюме (2002—2005). У 2005—2008 гадах працаваў асістэнтам у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце[3]. З 2009 па 2020 год займаў пасаду дацэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[7]. У 2020 годзе быў запрошаным даследчыкам Інстытута навук аб чалавеку (Вена). З 2022 года — гасцявы прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук[3].
Аўтар больш за 50 навуковых артыкулаў і публікацый[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Вучоныя Беларусі
- ↑ Барковский, Павел Владимирович (руск.). База данных «Ученые Беларуси». Праверана 25 жніўня 2025.
- ↑ а б в г д Pavel Barkouski (англ.). Academia.edu. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2024. Праверана 25 жніўня 2025.
- ↑ «Мне важна заставацца ў Беларусі». Стала вядома, куды ўладкаваўся выкладчык-філосаф, які звольніўся з БДУ пасля выбараў . Наша Ніва (30 красавіка 2021). Праверана 25 жніўня 2025.
- ↑ Аліна Коўшык пакідае Каардынацыйную раду . Наша Ніва (16 лістапада 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2024. Праверана 25 жніўня 2025.
- ↑ Новыя прызначэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце . Наша Ніва (10 жніўня 2025). Праверана 25 жніўня 2025.
- ↑ Шуманская, Ольга. «Это был вынужденный шаг». Из БГУ уволился известный философ Павел Барковский (руск.). Камсамольская праўда (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2023. Праверана 25 жніўня 2025.