Павел Уладзіміравіч Ялугін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Уладзіміравіч Ялугін
Дата нараджэння 21 верасня 1910(1910-09-21)
Месца нараджэння вёска Янова (Віцебская губерня)
Дата смерці 22 сакавіка 1990(1990-03-22) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19321934 і 19411969
Званне падпалкоўнік
Часць 120-ы гвардзейскі стралковы полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Павел Уладзіміравіч Ялу́гін (8 (21) верасня 1910[1]21 сакавіка 1990) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ад'ютант старэйшы батальёна 120-га гвардзейскага стралковага палка 39-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 3-га Украінскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1944)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П. У. Ялугін нарадзіўся ў вёсцы Янова (зараз у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці). Жыў у Растове-на-Доне, працаваў прэсоўшчыкам на заводзе «Растсельмаш  (руск.)».

У 1932—1934 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. Затым працаваў начальнікам вучэбнай часткі школы малодшага камсаставу МУС у Новарасійску. У 1941 г. зноў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў Арджанекідзеўскае пяхотнае вучылішча. Удзельнік баёў на Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім франтах[2].

Вызначыўся ў баях пры фарсікаванні ракі Дняпро. 24 кастрычніка 1943 г. перадавы атрад на чале з гвардыі капітанам Ялугіным на лодках пераправіўся праз Дняпро каля Днепрапятроўска, 2 гадзіны вёў бой, захапіў і пашырыў плацдарм[2].

П. У. Ялугін з баямі дайшоў да Германіі, дзе ў красавіку 1945 г. ў час Берлінскай наступальнай аперацыі быў цяжка паранены. Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1954 годзе скончыў Маскоўскі будаўнічы тэхнікум. Быў камандзірам ваенна-будаўнічага атрада.

З 1969 года падпалкоўнік П. У. Ялугін у запасе[2]. Жыў у Маскве.

Памёр 21 сакавіка 1990 г. Пахаваны ў вёсцы Суша Лепельскага раёна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паводле іншых звестак нарадзіўся 20 жніўня [2 верасня] 1910 [1] (Праверана 16 сакавіка 2009).
  2. а б в г Ялугин Павел Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 717. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 262. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 605—606. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
  • Морозов А. В. 39-я Барвенковская. — М.: Военное изд-во МО СССР, 1981

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]