Перайсці да зместу

Павел Юр’евіч Татарнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Юр’евіч Татарнікаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 ліпеня 1971(1971-07-23)[1] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Юрый Іванавіч Татарнікаў[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар, графік
Месца працы
Вучоба
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Сайт tatarnikov.com (англ.)(бел.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Юр’евіч Татарнікаў (нар. 23 ліпеня 1971, Брэст) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Нарадзіўся ў сям’і мастакоў. Скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў (1989), аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995).

З 1997 года член Беларускага саюза мастакоў.

Займаецца станковай графікай. Творы Паўла Татарнікава захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага мастацтва[удакладніць: камент.], Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

З 1989 года займаецца кніжнай ілюстрацыяй. Супрацоўнічае з выдавецтвамі Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Расіі, Тайваня, Японіі.

Праілюстраваныя кнігі

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у міжнародных праектах, у т.л. «Дольна Вісла» ў Гручне (Польшча, 2014), фестывалі Lucca Comics and Games у Луцы (Італія, 2015), «Эрэм III» у Вігры (Польшча, 2019), «Беларціс» у Монтэ-Карла (Манака, 2019).

Персанальныя выстаўкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Белае-шэрае-залатое» (Мінск, 2008);
  • «Разам» (Мінск, 2008);
  • «Arthur of Albion» (ЗША, 2008);
  • «Жывапіс, графіка» (Брэст — Мінск, 2008);
  • Міжнароднае біенале ілюстрацыі «ВІВ — 2009» (Славакія, 2009);
  • «Рыцары і дойліды Гародні». Гродна (Гродна, 2009);
  • «Брама мінулага» (Мінск, 2010);
  • «Ілюстрацыя і не толькі…» (Светлагорск, 2010);
  • (Віцебск, 2013)
  • Выстаўка ілюстрацый у Карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі (Гомель, 2014);
  • (Гродна, 2016)
  • (Мінск, 2018)
  • (Нясвіж, 2018—2019)
  • (Брэст, 2019)
  • (Віцебск, 2019)
  • (Мінск, 2019)
  • Залаты медаль конкурсу «Moonlight» (2008);
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011);
  • Гран-пры ў намінацыі «Мастацкае афармленне кнігі» конкурсу беларускай кнігі для дзяцей і юнацтва «Прэмія Цёткі» (2017) за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[2];
  • Прыз «Залаты Фаліянт» у намінацыі «Найлепшы ілюстратар года» нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (2017);
  • Прыз «Залаты Фаліянт» у намінацыі «Разам з кнігай мы расцём» нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (2019)

Зноскі

  1. Pavel Tatarnikov // The Fine Art Archive — 2003.
  2. Адкрыта падача заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў. Новы Час (21 снежня 2017). Праверана 10 лютага 2018.