Павел Яўхімавіч Мурашка
| Павел Яўхімавіч Мурашка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 25 верасня 1920 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | не раней за 8 лютага 1960 |
| Месца смерці | |
Павел Яўхімавіч Мурашка (25 верасня 1920, в. Градно, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — ?, Магілёў) — беларускі вайсковец, службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 верасня 1920 года ў вёсцы Градно. У 1939 годзе скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча і пачаў працаваць настаўнікам у Браніслаўскай сярэдняй школе Жыткавіцкага раёна Палескай вобласці.
16 лістапада 1939 года прызваны ў Чырвоную Армію, накіраваны ў палкавую школу 347-га стралковага палка, пасля заканчэння якой атрымаў званне малодшага камандзіра. Падчас Вялікай Айчыннай вайны скончыў Яраслаўскае пяхотнае вучылішча, атрымаў званне малодшага лейтэнанта і з 1941 па 1945 гады служыў у 1111-м палку 330-й стралковай дывізіі, двойчы быў паранены. Ваяваў да Дня Перамогі[1].
У 1946 годзе дэмабілізаваны ў званні маёра і паступіў у Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б, якую скончыў у 1948 годзе. Пасля служыў у органах МДБ—МУС БССР.
24 лютага 1954 года прызначаны начальнікам ЦДГА МУС БССР у Магілёве, які ўзначальваў да снежня 1956 года. Да лютага 1960 года працягваў службу ў органах МУС. 8 лютага 1960 года звольнены ў запас у званні падпалкоўніка[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступені, а таксама медалямі «За абарону Масквы», «За вызваленне Варшавы», «За Перамогу над Германіяй» і іншымі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Кіраўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1938–2023). Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Праверана 29 жніўня 2025.