Павел (Панамароў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Панамароў
Павел Панамароў
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
з 25 снежня 2013
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Філарэт (Вахрамееў)
Мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі
(да 8 кастрычніка 2011 — архіепіскап,
да 5 кастрычніка 2011 года — Разанскі і Касімаўскі)
7 мая 2003 — 25 снежня 2013
Папярэднік Сымон (Новікаў)
Пераемнік Веніямін (Зарыцкі)
Архіепіскап Венскі і Будапешцкі
(да 23 лютага 2001 — епіскап,
да 19 красавіка 2000 — Венскі і Аўстрыйскі)
29 снежня 1999 — 7 мая 2003
Папярэднік Ірыней (Зуземіль)
Пераемнік Іларыён (Алфееў)
кіраўнік прыходамі Маскоўскага патрыярхата ў ЗША і Канадзе
19 лютага 1992 — 29 снежня 1999
Папярэднік Макарый (Свістун)
Пераемнік Меркурый (Іваноў)
Епіскап Зарайскі,
вікарый Маскоўскай епархіі
22 сакавіка 1992 — 29 снежня 1999
Абранне 19 лютага 1992
Папярэднік Алексій (Куцепаў)
Пераемнік Меркурый (Іваноў)
Намеснік Пскова-Пячэрскага манастыра
жнівень 1988 — 1992
Папярэднік Гаўрыіл (Сцеблючэнка)
Пераемнік Раман (Жарабцоў)
Начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме
ліпень 1986 — ліпень 1988
Папярэднік Панцеляймон (Далганаў)
Пераемнік Мікіта (Латушка)

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Прафесія святар
Месца працы
Нараджэнне 19 лютага 1952(1952-02-19) (67 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 5 сакавіка 1978
Прыняцце манаства 17 снежня 1977
Епіскапская хіратонія 22 сакавіка 1992

Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Уладыка Павел (свецкае імя: Георгій Васілевіч Панамароў; 19 лютага 1952, Караганда, Казахская ССР) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы; з 2013 года — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочых. Вучыўся ў сярэдняй школе. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў слесарам і шафёрам.

У 1973 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1976 годзе. 17 снежня 1977 г прыняў пострыг у Троіца-Сергіевай Лаўры. 5 сакавіка 1978 пасвечаны ў сан іерадыякана. 6 мая 1978 года пасвечаны ў сан іераманаха.

У 1979 годзе прызначаны рэферэнтам Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага патрыярхата. У 1980 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У верасні 1981 накіраваны ў Рускую духоўную місію ў Іерусаліме. З ліпеня 1982 — намеснік начальніка місіі.

У 1983 годзе ўзведзены ў сан ігумена. У жніўні 1986 узведзены ў сан архімандрыта.

З ліпеня 1986 года — начальнік місіі.

У жніўні 1988 года вызначаны намеснікам Пскова-Пячэрскага манастыра.

Архірэйства[правіць | правіць зыходнік]

Пастановай патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Святога Сінода ад 19 лютага 1992 года прызначаны служыць епіскапам Зарайскім, вікарыем Маскоўскай епархіі, якая кіравала Патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. 21 сакавіка 1992 названы, а 22 сакавіка таго ж года года хіратанісаны ў епіскапа Зарайскага, вікарыя Маскоўскай епархіі, кіраўніка прыходамі Маскоўскага патрыярхату ў ЗША і Канадзе. Хіратанію ў Богаяўленскім кафедральным саборы здзейснілі Свяцейшы Патрыярх Алексій II, мітрапаліты Круціцкі і Каломенскі Ювеналій (Паяркаў), Растоўскі і Новачаркаскі Уладзімір (Сабадан), Пскоўскі і Велікалуцкі Уладзімір (Катляроў), архіепіскап Сонечнагорскі Сергій (Фамін), епіскапы Істрынскі Арсеній (Епіфанаў) і Падольскі Віктар (П'янкоў).

З снежня 1999 года — епіскап Венскі і Аўстрыйскі. З красавіка 2000 года — епіскап Венскі і Будапешцкі.

З 7 мая 2003 года — архіепіскап Разанскі і Касімаўскі. 5 кастрычнікa 2011 года ў сувязі з утварэннем Касімаўскай і Скопінскай епархіі тытул зменены на Разанскі і Міхайлаўскі.

З 6 кастрычніка 2011 года — кіраўнік новастворанай Разанскай мітраполіі, у сувязі з чым 8 кастрычніка ва Успенскім саборы Троіца-Сергіевай лаўры узведзены ў сан мітрапаліта.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

25 снежня 2013 года прызначаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым экзархам усяе Беларусі.

Прызначэнне главой Беларускай царквы чалавека без беларускага грамадзянства і ведаў беларускай мовы было раскрытыкавана шэрагам грамадскіх актывістаў Беларусі. Мітрапаліт паабяцаў атрымаць беларускі пашпарт і заняцца вывучэннем мовы[1].

16 снежня 2014 года святары Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з Патрыяршым Экзархам Паўлам агучылі намер хадайнічаць перад Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Святым Сінодам аб прадастаўленні Беларускай Праваслаўнай Царкве статусу самакіравальнай Царквы ў складзе Маскоўскага Патрыярхата па ўзоры Латвіі(руск.) бел., Малдовы(руск.) бел. і Эстоніі(руск.) бел., што выклікала бурную рэакцыю ў Расіі[2]. Таксама Павел заклікаў настаяцеляў кантраляваць дзейнасць прадаўцоў царкоўных лавак не толькі з фінансавага боку, але і з боку іх узаемадзеяння з пакупнікамі, забараніў рэалізацыю любой літаратуры, што мае палітычную скіраванасць, у тым ліку антыбеларускую, і змяшчае інфармацыю, якая наўпрост не адносіцца да веравучэння Царквы, яе гісторыі і культуры, ікон не прызнаных Царквой святых, выяў з некананічнай або неправаслаўнымі сюжэтамі, абярэгаў і талісманаў[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Епіскапы Разанскія