Павел III, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Папа Рымскі Павел III
фр.: Paul III
Tizian 083b.jpg
220-ы Папа Рымскі
13 кастрычніка 1534 — 10 лістапада 1549
Каранацыя:

3 лістапада 1534

Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Клімент VII

Пераемнік:

Юлій III


Прафесія:

клерык, ксёндз

Нараджэнне:

29 лютага 1468
Каніна[d], Вітэрба[d], Лацыа, Італія

Смерць:

10 лістапада 1549 (81 год)
Рым, Папская вобласць

Бацька:

П'ер Луіджы Фарнезэ Старэйшы[d]

Жонка:
Дзеці:

П'ер Луіджы Фарнезэ, Канстанца Фарнезэ[d] і Ранучыа Фарнезэ[d]

Прыняцце свяшчэннага сану:

1519

Кардынал з:

1493

Commons-logo.svg Папа Рымскі Павел III на Вікісховішчы

Павел III (лац.: Paulus PP III; свецкае імя: Алесандра Фарнезэ, італ.: Alessandro Farnese; 29 лютага 1468 — 10 лістапада 1549) — Папа Рымскі з 13 кастрычніка 1534 па 10 лістапада 1549 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Наведваў лекцыі гуманіста Пампонія Лета. Ва ўзросце 25 гадоў, не маючы духоўнага сану, быў прызначаны папам Аляксандрам VI кардыналам і епіскапам адразу трох дыяцэзій. Сваёй кар'ерай ён быў абавязаны сястры, Джуліі Фарнезэ, якая была палюбоўніцай папы Аляксандра VI. Юлій II узнагародзіў Алясандра чацвёртым, а Клімент VII — пятым епіскапствам. У 1534 годзе быў абраны Папам Рымскім.

Кардыналы разлічвалі, што дасведчаны ў палітычных справах Фарнезэ зможа ўмела манеўраваць паміж Францыяй і Габсбургамі. Пачатак яго пантыфікату не паказваў на тое, што ён мае намер правесці рэформу звычаяў папскай курыі.

У першай палове XVI стагоддзя папства ў шэрагу заходнееўрапейскіх дзяржаў пацярпела шэраг паразаў. Нават у асяроддзі італьянскага духавенства, у прыватнасці ў папскіх колах, заўважалася трывога. У сувязі з ростам лютэранскіх ідэй у Італіі папа Павел III у 1536 выдаў булу, якая пагражала адлучэннем ад царквы за ўсякую апеляцыю да сабора. У 1542 Павел III вырашыў выкарыстаць вопыт іспанскай інквізіцыі і булай «Licet ab initio» заснаваў у Рыме цэнтральны інквізіцыйны трыбунал з неабмежаванымі правамі.

У 1540 Павел III булай «Regiminis militantis ecclesiae» заснаваў езуіцкі ордэн з пералікам першых дзесяці яго членаў-заснавальнікаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]