Перайсці да зместу

Паверх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паверхі на разрэзе дома купца Анташкевіча ў Магілёве

Паверх — частка будынка, у якой памяшканні знаходзяцца на адным узроўні. А таксама шэраг прадметаў або ярусаў, размешчаных гарызантальна адзін над другім[1]. З’яўляецца канструктыўным элементам будынку[2] і абмежаваны па вышыні падлогай і перакрыццем[3].

Паверхавасць — адна з характарыстык будынкаў, якія могуць быць аднапавярховымі і шматпавярховымі. Паверхі бываюць падземнымі, надземнымі, тэхнічнымі, цокальнымі, мансардавымі, падвальнымі[3].