Паводка ў Кітаі (1931)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пацярпелыя ад паводкі, жнівень 1931 года

У 1931 годзе Паўднёва-Цэнтральны Кітай[en] падвергся серыі разбуральных паводак (кіт.: 1931年江淮大水), паводле розных даных загінула ад 145 тысяч да 4 мільёнаў чалавек[1][2]. Лічыцца найбуйнейшым стыхійным бедствам за ўсю задакументаваную гісторыю чалавецтва[3][4].

Хроніка падзей[правіць | правіць зыходнік]

З 1928 па 1930 год у Кітаі панавала засуха. Зіма 1930/1931 гадоў выдалася снежная, увесну выпала шмат дажджоў, і рэкі пачалі перапаўняцца. Ліўні працягнуліся і ўлетку, іх пік прыйшоўся на ліпень — жнівень 1931 года. Таксама назіралася небывалая актыўнасць цыклонаў: за адзін толькі ліпень таго года над рэгіёнам іх прайшло сем штук, у той час як нормай з'яўляецца два ў год.

Да ліпеня выйшлі з берагоў найбуйнейшыя рэкі краіны: Янцзы, Хуайхэ, Хуанхэ. Неўзабаве высокая вада дайшла да Нанкіна, сталіцы краіны ў той час, і амаль цалкам яго разбурыла. Да 19 жніўня ўзровень вады перавышаў норму на 16 метраў. Увечар 25 жніўня вада ўвайшла ў Вялікі канал, змыла дамбы, у тую ноч патанула каля 200 тысяч чалавек, большасць з якіх, натуральна, спалі.

У сувязі з велізарнай колькасцю трупаў у рэгіёне пачаліся эпідэміі халеры і тыфу, з-за адсутнасці харчавання фіксаваліся выпадкі дзетазабойства і канібалізму.

Рэакцыя ўрада[правіць | правіць зыходнік]

Гаміньданскі ўрад арганізаваў камісію для дапамогі пацярпелым, але ў сувязі з грамадзянскай вайной фінансаванне было мізэрным, і ўся дапамога вылілася ў пабудову некалькіх маленькіх дамбаў уздоўж Янцзы. У 1953 годзе, калі да ўлады прыйшлі камуністы, па берагах Янцзы праехаў Маа Цзэдун, распавядаючы пра планы па хуткім будаўніцтве найвялікшага гідратэхнічнага збудавання — «Тры цясніны», якое назаўжды засцеражэ жыхароў рэгіёна ад паводак. «Цясніны» былі пабудаваны праз шмат гадоў пасля смерці Маа і зарабілі толькі ў 2012 годзе[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кейт Хадэк. Dealing with the Deluge (англ.) на сайце pbs.org, 26 сакавіка 1996
  2. NOAA's Top Global Weather, Water and Climate Events of the 20th Century — Yangtze River Flood, 1931 Архівавана 19 кастрычніка 2011. (англ.) на сайце noaanews.noaa.gov
  3. The world's worst natural disasters (англ.) на сайце cbc.ca, 8 мая 2008
  4. 1931 China Floods — The Most Devastating Flood of the 20th Century Архівавана 2 сакавіка 2013. (англ.) на сайце history.cultural-china.com
  5. Эма Кларк. Breathtaking force: World's most powerful dam opens in China as gushing water generates the same power as FIFTEEN nuclear reactors (англ.) на сайце dailymail.co.uk, 25 ліпеня 2012

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]