Паводкі ў Іспаніі (2024)
Паводкі ў Іспаніі | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата | 29 кастрычніка 2024 |
Number of missing | 4[1] |
Колькасць загінулых |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У канцы кастрычніка 2024 года з-за праліўных дажджоў у некалькіх раёнах Паўднёва-Усходняй Іспаніі, у тым ліку Валенсіі, Кастыліі-Ла-Манча і Андалусіі, здарыліся маштабныя паводкі[3][4][5][6][7]. У выніку загінулі прынамсі 217 чалавек[8][9]. У каралеўстве была абвешчана трохдзённая жалоба[10][11].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Шторм абрынуўся на Іспанію, а перадусім на Валенсію, увечары 29 кастрычніка. Па даных іспанскіх метэаролагаў, усяго за восем гадзін у Валенсіі выпала 491 мм ападкаў, што адпавядае прыблізна гадавой норме. За 24 гадзіны ў Валенсіі выпала найбольшая колькасць ападкаў з 1966 года[12].
У Чыве выпала каля 500 літраў ападкаў на квадратны метр[13], як ва Уцьеле і Турысе было зафіксавана ў агульнай складанасці па 200 л/м2, а ў іншых паўднёва-ўсходніх муніцыпалітэтах — па 100 л/м2[14]. У Андалусіі шторм нанёс шкоду будынкам, дарогам, мастам і сельскагаспадарчым угоддзям. Для выратавання некалькіх чалавек была задзейнічана Грамадзянская гвардыя[15]. Іспанскае метэаралагічнае агенцтва AEMET абвясціла жоўты і аранжавы ўзроўні трывогі ў шэрагу рэгіёнаў. На поўдні і ўсходзе Іспаніі ўзровень павышаны да чырвонага[12].
Затым непагадзь пайшла ў Каталонію, дзе таксама выклікала транспартны калапс — былі адмененыя авіярэйсы, спынены рух на чыгунцы.
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Урад Іспаніі стварыў крызісны камітэт для каардынацыі нацыянальных мер рэагавання, а прэм’ер-міністр Педра Санчэс адзначыў, што адсочвае паведамленні аб разбурэннях і інфармацыю аб зніклых асобах. У Валенсію было накіравана ваеннае падраздзяленне па надзвычайных сітуацыях для аказання дапамогі ў правядзенні выратавальных работ[16]. Больш за 1000 іспанскіх вайскоўцаў былі накіраваныя ў найбольш пацярпелыя раёны[17].
Мясцовыя ўлады падвергліся крытыцы за тое, што не папярэдзілі своечасова жыхароў аб небяспецы. Урад рэгіёна Валенсія прызнаў, што разаслаў SMS-паведамленні толькі праз восем гадзін пасля першых паведамленняў аб паводках і праз 10 гадзін пасля таго, як метэаралагічная служба краіны папярэдзіла аб «надзвычайнай небяспецы» ў рэгіёне[18].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.lamoncloa.gob.es/info-dana/Paginas/2024/041224-datos-seguimiento-actuaciones-gobierno.aspx Праверана 4 снежня 2024.
- ↑ https://www.lamoncloa.gob.es/info-dana/Paginas/2024/271124-datos-seguimiento-actuaciones-gobierno.aspx Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ Jiménez Troyano, Andrea (29 October 2024). "Los estragos del temporal en Málaga a causa de la fuerte tormenta: desprendimientos e inundaciones en la capital". El Español(ісп.). Праверана 30 October 2024.
- ↑ "Las lluvias torrenciales sobre Málaga, en imágenes". Diario Sur(ісп.). 29 October 2024. Праверана 30 October 2024.
- ↑ Sánchez, Nacho (29 October 2024). "Granizos como pelotas de golf en El Ejido: "Parecía el fin del mundo"". El País(ісп.). Праверана 30 October 2024.
- ↑ "Una fuerte tormenta de granizo destroza coches y arrasa invernaderos en El Ejido". Canal Sur(ісп.). 29 October 2024. Праверана 30 October 2024.
- ↑ Europa Press (29 October 2024). "Más de un centenar de incidencias por el temporal de lluvia y granizo en Almería". Diario de Almería(ісп.). Праверана 30 October 2024.
- ↑ Evans, Holly; Cobham, Tara; Croft, Alex (November 2, 2024). "Spain floods latest: 5,000 more soldiers deployed as satellite photos show extent of devastation"(англ.). The Independent. Праверана November 2, 2024.
- ↑ Число погибших в регионе Валенсия возросло до 217. Поисковая операция продолжается (руск.). Euronews (3 лістапада 2024). Праверана 5 лістапада 2024.
- ↑ Última hora de las inundaciones por la DANA en España, en directo: muertos, desaparecidos y carreteras cortadas en Madrid, Málaga, Albacete y Valencia hoy (ісп.). Diario ABC (29 кастрычніка 2024). Праверана 30 кастрычніка 2024.
- ↑ В Испании объявили трехдневный траур по жертвам ливней и наводнений (руск.). РИА Новости (30 кастрычніка 2024). Праверана 30 кастрычніка 2024.
- ↑ а б Более 60 погибших и отключения света. Что известно о последствиях наводнений в Валенсии (руск.). TACC. Праверана 30 кастрычніка 2024.
- ↑ Se confirma la tragedia: al menos 62 muertos por la DANA en Valencia (ісп.). Artículo 14 (30 кастрычніка 2024). Праверана 30 кастрычніка 2024.
- ↑ At least 51 dead in Spain after heavy rain causes flooding (англ.). euronews (30 кастрычніка 2024). Праверана 30 кастрычніка 2024.
- ↑ "Última hora de la DANA en Andalucía, en directo: inundaciones y carreteras cortadas por lluvias en Sevilla, Huelva, Málaga y Cádiz hoy" [Latest news from the DANA in Andalusia, live: floods and roads cut off by rain in Seville, Huelva, Malaga and Cadiz today]. ABC [Spanish]. 30 October 2024. Праверана 30 October 2024.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: невядомая мова (спасылка) - ↑ Dozens killed as heavy rains, flash floods slam Spain (англ.). France 24 (30 кастрычніка 2024). Праверана 30 кастрычніка 2024.
- ↑ More than 50 dead after torrential rain brings flash flooding to Spain (англ.). The Independent (30 кастрычніка 2024). Праверана 30 кастрычніка 2024.
- ↑ Почему наводнение в Валенсии оказалось таким смертоносным? Уже 155 человек (руск.). russspain (31 кастрычніка 2024). Праверана 1 лістапада 2024.