Паводкі ў Еўропе (2021)

Паводкі ў Еўропе — серыя паводак, якія пачаліся 12 ліпеня 2021 года пасля праліўных дажджоў, выкліканых цыклонам Бернд (Bernd). Некалькі рачных басейнаў выйшлі з берагоў. Асноўная шкода нанесена Германіі. Паводка была названа найбуйнейшай за апошнія 100 гадоў[1]. Загінулі не менш за 243 чалавекі — 196 у Германіі, 43 у Бельгіі, 2 у Румыніі, па аднаму Італіі, Аўстрыі, дзясяткі прапалі без вестак[2][3][4][5][6][7].
Паводка
[правіць | правіць зыходнік]З-за праліўных дажджоў з 12 ліпеня на захадзе і паўднёвым захадзе Германіі выйшлі з берагоў прытокі Рэйна Ар і Мозель, а таксама некалькі маленькіх рэк. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і Рэйнланд-Пфальц. Больш за 165 000 чалавек засталіся без электрычнасці, былі пашкоджаны чыгуначныя магістралі[8]. Патокам вады былі разбураны масты і дама. Мінабароны абвясціла рэжым ваеннай катастрофы на захадзе краіны[9]. Пры паводцы загінулі больш за 100 чалавек, яшчэ больш за 1 300 прапалі без вестак[10]. Паводка стала самай разбуральнай і смертаноснай у Германіі за апошнія дзесяцігоддзі[11][12].
Былі адзначаны выпадкі марадзёрства[13]. У некаторых гарадах зафіксаваны перабоі з падачай пітной вады[14].
12 ліпеня навальніца з ліўнямі абрынулася на Лондан[15]. Былі падтоплены вуліцы, зачынены некалькі станцый метро[16].
У Бельгіі ў выніку паводкі загінулі 22 чалавек, больш за 10 прапалі без вестак[17]. Стыхія закранула правінцыі Л’еж, Намюр, Валёнскі Брабант, Люксембург, Антвэрпэн і Фламандскага Брабант. Дзясяткі тысяч людзей вымушана эвакуяваліся. У пацярпелых рэгіёнах назіраліся перабоі з электрычнасцю.

Некалькі камун былі эвакуіраваны ў Люксембургу[18].
16 ліпеня пачалася эвакуацыя жыхароў у Лімбургу. У правінцыі назіраліся праблемы з электразабеспячэннем[19]. Эвакуявана 15 000 чалавек[20].
У выніку непагадзі на поўначы Італіі загінуў 1 чалавек, пашкоджана канатная дарога[21].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Віцэ-канцлер ФРГ Олаф Шольц сказаў, што прыродная катастрофа звязана са зменамі клімату[22].
Улады зямлі Рэйнланд-Пфальц выдзелілі 50 мільёнаў еўра для ліквідацыі шкоды, нанесенай непагаддзю[23].
Лідары краін выказалі спачуванні Германіі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі паводкі.
Папа Рымскі выказаў «духоўную блізкасць усім пацярпелым ад паводкі, а таксама аварыйна-выратавальным службам, якія бяруць удзел у ліквідацыі наступстваў разгулу стыхіі»[24].
Еўрапейскі Саюз заявіў аб гатоўнасці дапамагчы пацярпелым раёнам[25].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Эксперты: Европа не испытывала столь сильного наводнения 100 лет (руск.). Российская газета. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Almost 200 dead as Germany counts devastating cost of floods (англ.). NBC News. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Deutsche Welle (www.dw.com). В ФРГ проверят действия местных властей перед наводнением | DW | 31.07.2021 (руск.) . DW.COM. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2021. Праверана 1 жніўня 2021.
- ↑ СМИ: на юге Бельгии после сильных наводнений 14-16 июля начался мусорный кризис . ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ В Австрии один человек погиб из-за сильных ливней (руск.). РИА Новости. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2021. Праверана 19 ліпеня 2021.
- ↑ В Румынии в результате наводнения погибли два человека (руск.). RT на русском. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ Deutsche Welle (www.dw.com). German floods: Up to €30 billion needed for recovery fund | DW | 09.08.2021 (англ.) . DW.COM. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ Железнодорожное сообщение осложнено в подтопленных регионах на западе ФРГ . ТАСС. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ На западе Германии объявили режим военной катастрофы (руск.). РИА Новости. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Число жертв наводнения в Германии превысило сто человек (руск.). РИА Новости. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Александр Терехин. Крупнейшая катастрофа за десятилетия: в Германии не могут оценить число погибших (руск.). НТВ. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Надежда Дрямина. Смертоносный потоп в Европе (руск.). euronews (15 ліпеня 2021). Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ DPA: мародеры начали грабить магазины в подтопленных районах на западе Германии . ТАСС. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Последствия проливных дождей на западе Германии. Фоторепортаж (руск.). РБК. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Гроза с ливнями обрушилась на Лондон, затопив улицы и автомобили (руск.). Газета.Ru. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ "Flash floods: Parts of London receive a month of rain in one day". BBC News. 2021-07-13. Праверана 2021-07-16.
- ↑ В Бельгии в результате наводнений погибли 22 человека (руск.). Российская газета. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Floods to last as thousands forced out of homes (англ.). Luxembourg Times (14 ліпеня 2021). Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Heavy rains leave Limburg flooded; Some showers expected today (англ.). NL Times. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ «Такой катастрофы еще не было»: города Европы уходят под воду (руск.). Газета.Ru. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Maltempo al Nord, danni e una vittima in Veneto. Albero cade su una funivia(нявызн.). Rainews. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Природная катастрофа на западе ФРГ унесла жизни свыше 90 человек (руск.). Радио Sputnik. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Смывает дома: Что известно о "наводнении века" на западе Германии (руск.). Российская газета. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Папа Римский помолился о жертвах и пострадавших от наводнения в ФРГ . ТАСС. Праверана 16 ліпеня 2021.
- ↑ Hans. EU supporting Belgium with flood response (англ.). European Civil Protection and Humanitarian Aid Operations - European Commission (15 ліпеня 2021). Праверана 16 ліпеня 2021.