Павойнічак макрычны
Павойнічак макрычны | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Elatine alsinastrum L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Павойнічак макрычны[1][2] (Elatine alsinastrum) — від раслін сямейства Elatinaceae, які расце на захадзе Паўночнай Афрыкі ў Еўропе, Заходняй Азіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая расліна, 5-35 см вышынёй. Сцябло прамое або прыпаднятае, полае, разгалінаванае толькі пры аснаванні. Лісце сабрана ў кольцы, сядзячае, цэльнакрайняе; падводнае лісце вузка-лінейнае, па 8-12, надводнае — даўгавата-яйкападобнае, па 3-5 у кальцы. Вяночак белы[2].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі ў Еўропе, Заходняй Сібіры, Цэнтральнай Азіі, Турцыі, Грузіі, Арменіі[3][4].
Ва Украіне расце ў стаячых неглыбокіх вадаёмах, плаўнях, на балотах — рассеяна амаль на ўсёй тэрыторыі, за выключэннем Крыму[2].
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны, у Фінляндыі[5].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 102. (руск.) (укр.)
- ↑ Euro+Med Plantbase . Праверана 25.04.2019. (англ.)
- ↑ Plants of the World Online — Kew Science . Праверана 25.04.2019. (англ.)
- ↑ Повойничек мокричный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Повойничек мокричный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Elatine alsinastrum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)