Павойнічкавыя
Павойнічкавыя | ||||||||||||||||
![]() Elatine hexandra | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Elatinaceae Dumort., 1829 | ||||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||||
|
Павойнічкавыя[3] (Elatinaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку Вербакветныя.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Павойнічкі распаўсюджаныя па ўсім свеце, ад трапічных да ўмераных шырот, але найбольшай разнастайнасці дасягаюць менавіта ва ўмеранай зоне. Bergia расце ва ўмеранай зоне і тропіках Еўразіі і Афрыкі, адзін ці два віды выяўленыя ў Амерыцы. Цэнтрам біялагічнай разнастайнасці роду Bergia з’яўляюцца тропікі Старога Свету, тут жа найбольшай разнастайнасці дасягае ўсё сямейства. Ні адзін род не знойдзены ў арктычных экасістэмах.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнікі першага роду (павойнічак) галоўным чынам з’яўляюцца воднымі травамі, а другога — паўкустарнікамі і кустамі.
Прадстаўнікі сямейства маюць невялікія двухполыя кветкі, сабраныя ў суквецці-завіткі або адзінкавыя, з 2-5 пялёсткамі. Лісце ў мутоўках або чарговыя, з залозкамі па краях і прылісткамі. Некаторыя водныя павойнічкі маюць рэдукаваную будову, што з’яўляецца адаптацыяй да воднага асяроддзя пражывання.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]
Elatine hexandra, павойнічак сагнутасемянны (Elatine hydropiper) і Elatine macropoda часта вырошчваюць у акварыумах.
Роды[правіць | правіць зыходнік]
Па інфармацыі базы даных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства ўключае 2 роды і 57 відаў[4]:
- Bergia, уключае 29 відаў
- Elatine — Павойнічак, уключае 28 відаў
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Elatinaceae (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (27 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2017. Праверана 27 ліпеня 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Элатиновые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Elatinaceae Архівавана 4 красавіка 2006. in L. Watson and M. J. Dallwitz (1992 года). Архівавана 3 студзеня 2007. The families of flowering plants: descriptions, illustrations, identification, information retrieval. Архівавана 3 студзеня 2007.
- http://delta-intkey.com Архівавана 3 студзеня 2007.
- http://cafe.naver.com/knowfreshwaterfish/54