Павільён Германіі (Барселона)
| будынак | |
| Павільён Германіі | |
|---|---|
| Pavelló alemany | |
| Від на павільён з боку басейна | |
| 41°22′14″ пн. ш. 2°09′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Барселона | Манжуік |
| Архітэктурны стыль | rationalism[d], мадэрнізм і Баўгауз |
| Архітэктар | Людвіг Міс ван дэр Рое |
| Першая згадка | 1929 |
| Дата заснавання | 1928 |
| Будаўніцтва | 1983 — 1986 (рэканструкцыя) |
| Дата скасавання | 1930 |
| Матэрыял | траверцін, онікс і мармур |
| Сайт | miesbcn.com/ca/el… (катал.) |
Павільён Германіі ў Барселоне — выставачны павільён Веймарскай рэспублікі на міжнароднай выставе, якая праходзіла ў сталіцы Каталоніі Барселоне з 20 мая 1929 года па 15 студзеня 1930 года, распрацаваны пад кіраўніцтвам выбітнага нямецкага архітэктара-мадэрніста Людвіга Міс ван дэр Роэ.
Павільён размяшчаўся ля падножжа гары Манжуік на галоўнай восі выставы, справа ад вялікага фантана і параднай лесвіцы, якая вяла да павільёну Іспаніі. Архітэктар паставіў павільён на цокаль з травертына з двума басейнамі, якія былі абліцаваныя чорным шклом. Дах абапіраўся на асіметрычныя сцены з оніксу, травертыну, зялёнага мармуру і на два шэрагі сталёвых, крыжападобных ў перасеку, храміраваных стоек. Інтэр'ер падзялялі празрыстыя дымчата-шэрыя і бутэлькавага колеру шкляныя перагародкі. Светлую сцяну ўтваралі падсветленыя знутры дзве плоскасці з шкла. Залацісты онікс, чорны дыван і чырвоная заслона сімвалізавалі колеры германскага сцяга. На чорным дыване размяшчалася мэблевая кампазіцыя, якая складалася з абцягнутых белай скурай крэслаў, кушэткі і празрыстага стала.
У павільёне не было ні замкнёных памяшканняў, ні дзвярэй. Цэнтрам усёй кампазіцыі стала высечаная з зялёнага мармуру «Танцорка» скульптара Георга Кольбэ. Па патрабаванні Міса ван дэр Роэ ў павільёне не размяшчалася ніякіх выставачных экспанатаў, а экспанатам з'яўляўся сам павільён.
Пасля закрыцця выставы ў 1930 годзе павільён быў дэмантаваны і адпраўлены ў Германію, дзе бясследна знік. У 1980 годзе ўлады Барселоны прынялі рашэнні аднавіць павільён у яго першапачатковым выглядзе. Работы па аднаўленні павільёна доўжыліся з 1983 па 1986 гады па захаваных фатаграфіях і арыгінальным чарцяжах Міса ван дэр Роэ. У цяперашні час будынак павільёна з'яўляецца музеем.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dodds, George (2005). Building Desire. New York: Routledge. ISBN 0-415-32524-2.
- Rubio, Ignasi (1993). Mies Van Der Rohe : Barcelona Pavilion. New York: Watson-Guptill Publications. ISBN 84-252-1607-9.
- Campbell, Katie (2007). Icons of Twentieth-Century Landscape Design. London: Frances Lincoln. pp. 38–42. ISBN 0-7112-2533-8.
- Lapunzina, Alejandro (2005). Architecture of Spain. Westport: Greenwood Press. pp. 76–81. ISBN 0-313-31963-4.
