Аднагадовыятравяністыяпаразітычныя расліны без каранёў і лісця. Сцябло павойнае, ніткападобнае, бясколернае ці аранжавага, жоўтага, ружаватага, чырванаватага колеру. У сцябле раслін адсутнічае хларафіл. Лісце рэдукавана ў лускавінкі. Павітуха абвівае расліну-гаспадара і ўкараняецца ў яе прысоскамі (гаўсторыямі), жывіцца яе сокам. Кветкі дробныя (2—7 мм), белага, ружаватага колеру, сабраныя ў клубочкі, парасонікі або гронкі. Плод — каробачка.
Расліны роду з’яўляюцца паразітамі сельскагаспадарчых культур, кармавых траў, дзікарослых раслін і дрэў. Пустазелле. Парушаюць абмен рэчываў раслін-гаспадароў, затрымліваюць іх развіццё і рост, часта выклікаюць гібель. Размнажаюцца насеннем і часткамі сцябла[7]. З’яўляюцца пераносчыкамі вірусных хвароб раслін[7].