Перайсці да зместу

Павіян анубіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павіян анубіс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papio anubis Lesson, 1827


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  944211
NCBI  9555
EOL  2925214
FW  232556

Павіян анубіс[1] (Papio anubis) — від прыматаў сямейства малпавых (Cercopithecidae). Відавая назва дадзена за знешняе падабенства малпаў з выявамі старажытнаегіпецкага бога Анубіса, якога часта малявалі з сабачай галавой. Раней разам з мядзведжым і гвінейскім павіянамі лічыўся разнавіднасцю бабуінаў.

Поўсць у анубісаў шэра-аліўкавага колеру, у самцоў на плячах і верхняй частцы спіны — грыва. Выцягнутая мыска безвалосая і афарбаваная ў чорны колер. Лысай і афарбаванай у чорны колер з’яўляюцца і ягадзіцы. Дасягаюць даўжыні ад 48 да 76 см, даўжыня хваста — ад 38 да 58 см. У пачатку хвост накіраваны ўверх, яго канцавая частка выгінаецца ўніз. Як ва ўсіх павіянаў, у гэтага віду назіраецца моцны палавы дымарфізм адносна памераў. Самцы важаць да 25 кг і значна масіўнейшыя за самак, вага якіх складае каля 15 кг. У самцоў таксама буйнейшыя іклы.

Арэал анубісаў самы буйны з арэалаў павіянаў і ахоплівае большую частку Цэнтральнай Афрыкі — распасціраецца ад Малі да Эфіопіі, а на поўдні даходзіць да Танзаніі. Як усе павіяны, анубісы засяляюць пераважна саванны, аднак сустракаюцца часам і ў лясах і іншых сферах пасялення.

  1. ↑ арт. Павіяны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).