Перайсці да зместу

Пагавары з ёй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагавары з ёйM:
ісп.: Hable con ella
Жанры драматычны фільм і рамантычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Мастак-пастаноўшчык Antxón Gómez[d][1]
Кінакампанія El Deseo[d][3]
Працягласць 112 хв.
Бюджэт 6 500 000 $[4]
Краіна
Мова іспанская
Год 15 сакавіка 2002[6], 28 сакавіка 2002, 10 красавіка 2002, 12 красавіка 2002 і 17 красавіка 2002
IMDb ID 0287467

«Пагавары з ёй» (англ.: Hable con ella — «Пагаварыце з ёй») — фільм Педра Альмадовара, прэм’ера якога адбылася на Канскім фестывалі 2002 года. Крыху адыходзячы ад свайго рэжысёрскага почырку і запазычваючы прыёмы з арсеналу класічнай меладрамы, Альмадовар паралельна вядзе некалькі апавяданняў, якія збліжаюцца, пераплятаюцца і люстрана адлюстроўваюцца адна ў адной накшталт гісторый Кшыштафа Кеслёўскага. У цэнтры ўвагі рэжысёра — важнасць паўнавартасных зносін паміж закаханымі і праблемы, выкліканыя адсутнасцю гэтых зносін.

Штуршком да напісання сцэнарыя паслужыла рэальная гісторыя пра супрацоўніка румынскага морга, які паспрабаваў заняцца сэксам з жанчынай, якая пагрузілася ў летаргічны сон і ўрачы палічылі яе мёртвай, і тым самым абудзіў яе да жыцця, за што падвергся крымінальнаму пераследу — нягледзячы на падзяку самой жанчыны і яе сям’і. Дзеля змякчэння закладзеных у гэтай гісторыі натуралістычных момантаў Альмадовар, па ўласным прызнанні, узяў на сябе рызыку ўскладнення апавядальнай структуры фільма, узбагаціўшы яе разнастайнымі ўстаўкамі, якія ілюструюць развіццё дзеяння ў завуаляванай форме.

Усіх галоўных герояў «Пагавары з ёй» сыгралі акцёры, з якімі рэжысёр ніколі не працаваў раней. Фільм атрымаў вялікую колькасць кінаўзнагарод, у тым ліку «Оскар» за лепшы арыгінальны сцэнар і «Еўрапейскую кінапрэмію» як лепшы фільм года.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 europeanfilmawards.eu Праверана 8 мая 2021.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. https://web.archive.org/web/20180227213946/https://www.europeanfilmacademy.org/2002.118.0.html Праверана 21 сакавіка 2020.
  4. The Movie Database — 2008. Праверана 1 ліпеня 2026.
  5. https://web.archive.org/web/20200301175137/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/talk-to-her.5707 Праверана 1 сакавіка 2020.
  6. выгрузка даных FreebaseGoogle.