Пагадненне аб дзейнасці дзяржаў на Месяцы і іншых нябесных целах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
     Падпісалі і ратыфікавалі      толькі падпісалі

Пагадненне аб дзейнасці дзяржаў на Месяцы і іншых нябесных целах складзена ў рамках ААН 18 снежня 1979 года.

Распаўсюджвае міжнароднае права на Месяц і ўсе іншыя нябесныя целы, акрамя Зямлі, уключаючы арбіты вакол гэтых целаў.

Абвяшчае прынцып выключна мірнага выкарыстання Месяца і іншых нябесных целаў, прынцып роўных правоў усіх дзяржаў на даследаванні нябесных целаў, прынцып недапушчальнасці прэтэнзіі з боку любой дзяржавы на распаўсюджванне свайго суверэнітэту на якое-небудзь нябеснае цела.

Пагадненне набыло моц толькі для некалькіх дзяржаў, якія ратыфікавалі яго, прычым сярод іх няма ніводнага члена «вялікай васьмёркі», пастаяннага члена Савета Бяспекі ААН ці дзяржавы, што мела б істотную ўласную касмічную праграму. Такім чынам, пагадненне не мае на гэты час асаблівай палітычнай сілы, не гаворачы ўжо пра тое, што актуальнасць юрыдычнага рэгулявання карыстання нябеснымі целамі пакуль не ўяўляе практычнага сэнсу.

Краіны, якія падпісалі і ратыфікавалі дагавор[правіць | правіць зыходнік]

Краіны, якія толькі падпісалі дагавор[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Міжнароднае паветранае і касмічнае права

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.