Пагадненне ў Ліна-Маркусі
Выгляд
Пагадненне ў Ліна-Маркусі | |
---|---|
Тып дагавора | мірны дагавор |
Дата падрыхтоўкі | 15—23 студзеня 2003 |
Дата падпісання | 24 студзеня 2003 |
Месца падпісання | Ліна-Маркусі |
Бакі | Івуарыйскі ўрад і апазіцыя |
Мова | французская |
Пагадненне ў Ліна-Маркусі (фр.: Accord de Linas-Marcoussis) — дамова, заключаная паміж урадам Кот-д’Івуара і ўзброенай апазіцыяй 24 студзеня 2003 года ў Ліна-Маркусі (Францыя). Дакумент стаў адной са спроб мірнага ўрэгулявання Першай Івуарыйскай вайны.
Пагадненне прадугледжвала меры двух розных тыпаў[1]:
- Ажыццяўленне дзяржаўнымі органамі рэформаў, якія тычыліся ўмоў абрання прэзідэнта; прымянення закона ад 23 снежня 1998 г. аб сельскіх землях; рэкамендацый па СМІ, арміі, правоў і свабод чалавека, раззбраення і дэмабілізацыі. Акрамя таго, павінны быць прыняты законы і пастановы для паляпшэння становішча замежнікаў і абароны іх уласнасці і асобы.
- Неадкладнае змяненне размеркавання паўнамоцтваў у адпаведнасці з Канстытуцыяй. Сюды адносіцца абмежаванне ролі кіраўніка дзяржавы, які губляў права прызначаць прэм’ер-міністра; фарміраванне Урада нацыянальнага прымірэння; перадача паўстанцам пасад у міністэрствах абароны і ўнутраных спраў.
Па выніках гэтай сустрэчы Седу Дыара, лаяльны апазіцыі, быў прызначаны прэм’ер-міністрам.
З юрыдычнага пункту гледжання пагадненне ў Ліна-Маркусі дэ-факта вызначала новую Канстытуцыю[1].