Перайсці да зместу

Пагар (Пагарскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Пагар
52°33′ пн. ш. 33°15′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Бранская вобласць
Раён Пагарскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1155
Ранейшыя назвы Радагошч
ПГТ з 1938
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва ▼ 10 841[1] чалавек (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48349
Паштовы індэкс 243550
[[]] 15 242 551
Паказаць/схаваць карты


Пагар (Расія)
Пагар
Пагар


Пагар (Бранская вобласць)
Пагар
Пагар


Мапа

Пага́р (руск.: Погар) — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу ў Бранскай вобласці Расіі, на рацэ Судасць. Адміністрацыйны цэнтр Пагарскага раёна. Насельніцтва 9,388 чалавек (2025).

Знаходзіцца за 128 км на паўднёвы захад ад Бранска, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагар.

  • 1193: першая згадка пра старажытнае горада Радагошч, з якім некаторыя даследчыкі суадносяць пазнейшы Пагар.
  • 1517: належаў князю Васілю Іванавічу Шамячычу, якога маскоўскія цары пасадзілі ў вязніцу (дзе ён і сканаў), а горад далучылі да Маскоўскай дзяржавы.
  • 1563: Радагошч далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага.
  • XVII ст.: Ян Яцына атрымаў дазвол на заснаванне мястэчка Пагар ва ўласным маёнтку, што знаходзіўся ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводства.
  • 19 снежня 1649: паводле прывілея караля Яна Казіміра ў мястэчку дазвалялася мець штотыднёвыя таргі па аўторках і пятніцах і чатыры кірмашы — на святога Яна Хрысціцеля, на «свята зялёнай Дзевы Марыі», на святога Мікалая і «на Масленіцу Рускую ведлуг старога календара».
  • 1654: захоплены войскамі Б. Хмяльніцкага.
  • 1667: згодна з Андрусаўскім перамір’ем канчаткова перайшоў пад уладу Расіі, пазней зрабіўся соценным горадам Старадубаўскага палка.
  • 1784: назначаны павятовым цэнтрам Ноўгарад-Северскага намесніцтва.
  • 1797: заштатны горад Маларасійскай губерні.
  • 1802: у Чарнігаўскай губерні.
  • У ХІХ стагоддзі мястэчка Пагар было ў складзе Пагарскай воласці Старадубскага павета Чарнігаўскай губерні[2].
  • 3 лістапада 1865: атрымаў герб «у рассечаным тарку котвігападобны крыж і два ромбы: правы бок тарка блакітны, левы — срэбны, афарбоўка фігур адваротная».[3]
  • 1919: апынуўся ў РСФСР, цэнтр воласці Старадубскага павета Гомельскай губерні.
  • 1926: у Бранскай губерні.
  • 1929: цэнтр раёна Заходняй вобласці.
  • 1937—1944: у Арлоўскай вобласці.
  • 1938: гарадскі пасёлак.

Цыгарэтна-цыгарная фабрыка — адзінае прадпрыемства ў Расіі, якое выпускае цыгары. Курцом пагарскіх цыгарак быў савецкі пісьменнік Ілья Эрэнбург, іх спрабаваў Уінстан Чэрчыль. Апроч гэтага, фабрыка выпускае люлькавы тытунь, а таксама тытунь для кальянаў і самакрутак.

Таксама ў мястэчку працуюць заводы бульбянога грануляту, хлебазавод, масла і сухога малака, гароднінасушыльны, кансервавы; мясакамбінат і іншыя прадпрыемствы.

Помнікі архітэктуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Былы касцёл, цяпер праваслаўная царква Св. Ганны (XVII—XIX стст.).
  • Царква Св. Тройцы (1783).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі