Паглаўнік
| Паглаўнік Незалежнай дзяржавы Харватыя | |
|---|---|
| Скасаваная дзяржаўная пасада | |
| Штандар паглаўніка НДХ | |
| Антэ Павеліч (апошні на пасадзе) | |
| Краіна | |
| Папярэдняя пасада | пасада заснавана |
| Пасада-пераемніца | пасада скасавана |
| Першы на пасадзе | Антэ Павеліч |
| Апошні на пасадзе | Антэ Павеліч |
| Рэзідэнцыя | Заграб |
| Заснавана | 10 красавіка 1941 (дэ-факта) 2 верасня 1943 (дэ-юрэ) |
| Скасавана | 8 мая 1945 |
Паглаўнік (харв.: Poglavnik — «правадыр», «лідар») — дыктатарская пасада (аналаг фюрара ў Германіі, або дучэ ў Італіі) у таталітарнай Незалежнай дзяржаве Харватыя, якая існавала ў перыяд з 1941 па 1945 год.[1]
Афіцыйна тытул «Паглаўнік» у дачыненні да Антэ Павеліча выкарыстоўваўся з моманту ўтварэння НДХ. У верасні 1943 года, пасля капітуляцыі Італіі і наступнага адрачэння Таміслава II ад харвацкага прастола стала афіцыйнай пасадай главы дзяржавы.[2]
У Павеліча былі неабмежаваныя паўнамоцтвы выдаваць указы ці прызначаць міністраў урада на працягу ўсяго існавання НДХ. Пасля падзення рэжыму Усташаў у Харватыі, назва пасады выкарыстоўвалася ў якасці псеўданіма для Павеліча, падчас яго паваеннага выгнання і аж да смерці ў Мадрыдзе ў 1959 годзе. З'яўляецца сінонімам яго імя і ў наш час.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://neofit.narod.ru/raznoe/Horvatia.html
- ↑ Ante Pavelic Архівавана 16 чэрвеня 2011.