Перайсці да зместу

Пагоня (ваенная павіннасць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паго́ня — ваенная павіннасць у Вялікім Княстве Літоўскім[1].

Гісторыя і сутнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадана каралём Уладзіславам Ягайлам у прывілеі ад 20 лютага 1387 года для баярства Вялікага Княства Літоўскага[1]:

У тым выпадку, калі прыйдзецца пераследаваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, якія б збягалі з нашай літоўскай зямлі, то дзеля гэтага роду пераследавання, якое па-народнаму завецца пагоняй, абавязаны адпраўляцца не толькі рыцары, але і кожны мужчына, якога б ён ні быў паходжання або стану, толькі б ён быў здольны насіць зброю.

У лацінскім тэксце акта слова «пагоня» прыведзена ў форме «pogonia», што сведчыць пра існаванне гэтай павіннасці на славянскіх землях ВКЛ[1].