Пагост Загародскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пагост Загародскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1528
Насельніцтва
  • 263 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225734
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254837021
Пагост Загародскі на карце Беларусі ±
Пагост Загародскі (Беларусь)
Пагост Загародскі
Пагост Загародскі (Брэсцкая вобласць)
Пагост Загародскі

Паго́ст Загаро́дскі[2] (трансліт.: Pahost Zaharodski, руск.: Погост Загородский) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, на паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча Пагост. Уваходзіць у склад Загародскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Юзафа

Выяўленыя археолагамі 7 стаянак вакол возера сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці ў глыбокай старжытнасці. Першы пісьмовы ўспамін пра Пагост-Загародскі датуецца 1528 г., калі вялікая княгіня Бона Сфорца пацверділа старыя правы тутэйшай шляхце. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1577 г. паселішча перайшло да С. Марціновіча.

У першай палове XVII ст. Пагост-Загародскі атрымаў статус мястэчка. У сярэдзіне XVII ст. ім валодалі Стацкевічы і Нелюбовічы. У Пагосце-Загародскім праводзіліся рэгулярныя кірмашы, на якіх карысталася попытам мясцовая кераміка (чорны глянцавы посуд). У 1679 г. тут збудавалі касцёл Святога Юзафа. У XVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданне князёў Друцкіх-Любецкіх і належала ім да 1939 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пагост-Загародскі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1859 г. у мястэчку было 46 двароў[3]. Пасля задушэння Студзеньскага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады ліквідавалі тутэйшую каталіцкую парафію.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пагост-Загародскі апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе Пагост-Загародскі ўвайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца (XIX ст.; каталіцкая)

Археалогія[правіць | правіць зыходнік]

Група стаянак нёманскай культуры[5]. Знойдзены рэшткі жытла і вогнішчаў, крамянёвыя наканечнікі стрэл, скрабкі, сярпы, фрагменты глінянага посуду і інш. Адна са стаянак адносіцца да эпохі мезаліту[5]. Яна была засыпана ў выніку будаўніцтва дамбы ў 1978 годзе[5].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы пахаваны беларускі праваслаўны святар і мовазнавец Платон Максімавіч Ціхановіч (1838—1922).

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Паго́ст-За́гарадск
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
  4. Pohost (8) Zahorodny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 520.
  5. а б в Пагост-Загорск // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 547. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]