Пагранічны сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пагранічны пассавет)
Пагранічны сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Пагранічны
Дата ўтварэння 5 кастрычніка 2007
Насельніцтва (2009) 2 884
Плошча
  • 145,25 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1511
Код аўтам. нумароў 4

Паграні́чны сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак) Пагранічны.

17 сакавіка 1978 года рабочы пасёлак Бераставіца перайменаваны ў Пагранічны, Цецяроўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад новаўтворанага Пагранічнага пассавета. 25 верасня 2003 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Кватарскага сельсавета (вёскі Гарбачы, Жылічы, Кватары, Міжэвічы, Мянькі, Паўлюшкі, Сыраежкі, Ятаўты, хутар Франкова)[1]. 5 кастрычніка 2007 года Пагранічны пассавет рэарганізаваны ў Пагранічны сельсавет[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2884 чалавекі[3], з іх 82,1 % — беларусы, 9,1 % — палякі, 5,8 % — рускія[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.