Iматгадовая травяністая расліна з паўзучым галінастым карэнішчам.
Вышыня 5—10 см. Сцябло ўкарочанае з лускавінкамі. Лісце буйное, скурыстае, шчыльнае, круглавата-ныркападобнае, на доўгіх чаранках, зімуе. Кветкі адзіночныя, брудна-цёмна-пурпуровыя, на паніклых кветаножках. Плод — каробачка. Насенне мае мясісты прыдатак.
Падалешнік//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз. — С. 57.
Падалешнік еўрапейскі // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Копытень//Лесная энциклопедия: В 2-х т./Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др.— М.: Сов. энциклопедия, 1985.— Т.1.— С.451.— 563с.— 100 000 экз.(руск.)