Падаходны падатак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сістэмы падаткаабкладання даходаў фізічных асоб:      Падаходны падатак з фізічных асоб адсутнічае      Тэрытарыяльная      На аснове пражывання      На аснове грамадзянства

Падаходны падатак ці падатак на даход грамадзян — від падаткаў, які бярэцца з сукупнага даходу грамадзян у грашовай (нацыянальнай або замежнай валюце) ці натуральнай формах, атрыманага на тэрыторыі краіны або за яе межамі на працягу каляндарнага года.

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі падаходны падатак адносіцца да прамых падаткаў і бярэцца на аснове закона «Аб падаходным падатку з грамадзян», які быў прняты Вярхоўным Саветам у 1991 годзе. Уплывае на фарміраванне мясцовых бюджэтаў або адносіцца да разраду ўласных (замацаваных) падаткаў і поўнасцю застаецца на тэрыторыі мясцовых Саветаў. Плацельшчыкамі падаходнага падатку з’яўляюцца грамадзяне і асобы без грамадзянства, якіяпастаянна або часова пражываюць на яе тэрыторыі. Законам прадугледжаны даходы, што не падлягаюць падаткаабкладанню (дапамога, аліменты, стыпендыі, пенсіі і г.д.), а таксама ільготы, па якіх асобныя катэгорыі грамадзян ад выплаты падатку вызваляюцца поўнасцю або сума падатку паніжаецца (інваліды, слабазабяспечаныя грамадзяне, сем’і з дзецьмі і г.д.), ільготы па падатку з даходаў, атрыманых ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі і інш.

З 1999 года ўведзена сістэма ўсеагульнага дэкларавання пры налічэнні падаходнага падатку, паводле якой кожны падаткаплацельшчык павінен зарэгістравацца ў падатковых органах па месцы жыхарства і кожны год падаваць дэкларацыю аб даходах, атрыманых за год.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]