Падбярэззе (Літва)
| Вёска | |||
| Падбярэззе | |||
|---|---|---|---|
| літ.: Paberžė | |||
|
|||
| 54°56′50″ пн. ш. 25°14′20″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Павет | Віленскі | ||
| Раён | Віленскі | ||
| Сянюнія | Падбярэззеўская | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1484 | ||
| Першая згадка | 1484 | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-14031 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Падбярэззе, часам Пабя́ржэ[1] (літ.: Paberžė) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Пабярэззеўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мусе, на поўнач ад Вільні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Падбярэззе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1503 годзе тут збудавалі касцёл.
У XVI ст. Падбярэззе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданні віленскіх біскупаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1887 года ў Падбярэззі было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[3]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
У 1920 годзе Падбярэззе апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Падбярэззе занята Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1887 год — 1119 чал., з іх 432 каталікі, 129 праваслаўных і 558 іўдзеяў[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1932)
- Могілкі іўдзейскія
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква (1900; мураўёўка)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Генрых Юр’евіч Грыгоніс (1889—1955) — беларускі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст Беларусі (1941).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Krzywicki J. Podbrzeź (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 364.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падбярэззе (Літва)- Падбярэззе (Літва) на сайце Radzima.org