Падбярэзскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Падбярэзскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Падбярэзь
Дата ўтварэння 22 мая 1967
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 753
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Падбярэ́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Падбярэзь.

Утвораны 22 мая 1967 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці БССР. У склад сельсавета ўвайшлі 23 населеныя пункты: вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны з Багданаўскага сельсавета і вёскі Лаўскі Брод і Макарынята з Забрэжскага сельсавета[1]. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 753 чалавекі[3], з іх 98,0 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.

У 1976 годзе скасавана вёска Ластая[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 мая 1967 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.