Падваявода
Выгляд
Падваявода (польск.: Podwojewodzi, лац.: vicepalatinus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Прызначаўся на пасаду ваяводай і сачыў за надзейнасцю мер і вагаў у ваяводстве, устанаўліваў афіцыйныя максімальныя цэны, усталёўваў падваяводскія падаткі. Ажыццяўляў суд над яўрэямі (з 1633 года, за выключэннем Кракаўскага ваяводства) і над хрысціянамі, якія жылі ў замкавых юрыдыках.
У Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Прусія — пасада ўрадніка, створана ў пачатку XVII ст.[крыніца?] У XVI ст. падваяводы ў Вялікім Княстве Літоўскім называліся намеснікамі. Часам у гэтых дзяржавах падваяводы выконвалі некаторыя функцыі старост.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Падваявода // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 383. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.