Шматгадоваятравяністая расліна. Сцёблы шматлікія, тонкабаразнаватыя. Лісце вузкае, жалабата-трохграннае, па краях з дробнымі шыпікамі; прыкаранёвае і ніжняе сцябловае з ніткападобнай пласцінкай і чырванаватымі валакністымі похвамі, сцябловае з уздутымі похвамі. Каласкі адзіночныя, шырокаяйцападобныя. Арэшкі бура-шэрыя.
Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. Расце на сфагнавых, асакова-сфагнавых балотах, у забалочаных лясах, па берагах зарастаючых азёр. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф[3]. Цвіце ў красавіку—маі.
Торфаўтваральнік, асноўны кампанент падвейнага вярховага торфу.
Eriophorum L. — Пушица//Определитель высших растений Беларуси(руск.)/Под ред. В. И. Парфёнова.— Мн.: Дизайн Про, 1999.— С.361, 365.— 472с.— 1 000 экз.— ISBN 985-6182-78-6.
Манкевіч В. І.Падве́й//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.— С.59—60.—599 с., іл.— 10 000 экз.