Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу В
Падводныя лодкі тыпу В | |
---|---|
Гісторыя карабля | |
Дзяржава сцяга | |
Усяго завершана | 11 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Тып карабля | тарпедная ПЛ |
Абазначэнні праекту | тып В |
Хуткасць (надводная) | 12 вузлоў (22 км/г) |
Хуткасць (падводная) | 6,5 вузлоў (12 км/г) |
Найбольшая глыбіня апускання | 30,5 м |
Аўтаномнасць плавання | 1000 марскіх міль (1900 км; 1200 міль) пры 6,5 вузлах (16,1 км / г; 10 міль / г) на паверхні |
Экіпаж | 2 афіцэры, 13 матросаў |
Кошт | £ 47 000 |
Памеры | |
Водазмяшчэнне надводнае | 287 т |
Водазмяшчэнне падводнае | 316 т |
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) | 43,4 м |
Шырыня корпуса найб. | 3,8 м |
Вышыня | 3,4 м |
Сярэдняя асадка (па КВЛ) | 4,30 м |
Сілавая ўстаноўка | |
дызель-электрычная
|
|
Узбраенне | |
Тарпедна- міннае ўзбраенне |
2 насавыя ТА 450 мм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы British B class submarines |
Падводныя лодкі тыпу В — серыя з 11 падводных лодак Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў 1904—1906 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас.
Адна з лодак была затоплена пры сутыкненні ў 1912 годзе, астатнія ўзялі ўдзел у Першай сусветнай вайне. Тры лодкі ажыццяўлялі абарону камунікацый забеспячэння брытанскіх экспедыцыйных сіл у Францыі у 1914 годзе, але неўзабаве былі пераведзены да абарончай і навучальнай службы. Калі пачалася вайна, шэсць падводных лодак тыпу B знаходзіліся ў Гібралтары, яны былі накіраваны ў раён Дарданэл для прадухілення прарыву нямецкага баявога крэйсера SMS Goeben і лёгкага крэйсера SMS Breslau ва Ўсходняе Міжземнамор’е. У снежні 1914 года B11 пракралася ў сам праліў Дарданэлы і патапіла турэцкі браняносец Mesudiye .
Прыбыццё больш сучасных падводных лодак для блакады Дарданэл зрабіла лодкі класа B залішнімі, і яны ў 1915 годзе былі выведзены на Мальту, апроч шэрага падлодак, якія былі пакінуты для дапамогі Італьянскаму флоту ў Адрыятыцы. Усе лодкі, якія перажылі вайну, былі прададзены на металалом у 1919—1921 гадах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Akermann, Paul (2002). Encyclopaedia of British Submarines 1901–1955 (reprint of the 1989 ed.). Penzance, Cornwall: Periscope Publishing. ISBN 1-904381-05-7.
- Gardiner, Robert & Gray, Randal, рэд-ры (1984). Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921. Annapolis, Maryland: Naval Institute Press. ISBN 0-85177-245-5.
- Harrison, A. N. The Development of HM Submarines From Holland No. 1 (1901) to Porpoise (1930) (BR3043)(недаступная спасылка). Submariners Association: Barrow in Furness Branch (1 студзеня 1979). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2015. Праверана 19 August 2015.
- Wilson, Michael (1981). "The British 'B' Class Submarine". In Roberts, John (рэд.). Warship Volume V. London: Conway Maritime Press. pp. 38–44, 74–79. ISBN 0-85177-244-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Падводныя лодкі тыпу В на Battlecruisers.co.uk (англ.)
- B Class Архівавана 21 жніўня 2018. (англ.)