Падводныя лодкі тыпу І
Падводныя лодкі тыпу І | ||
---|---|---|
U-Boot-Klasse I | ||
Падводная лодка U-25 | ||
Гісторыя карабля | ||
Дзяржава сцяга | ![]() |
|
Гады службы | 1936–1940 | |
Усяго завершана | 2 | |
Асноўныя характарыстыкі | ||
Тып карабля | Тарпедная ПЛ | |
Абазначэнні праекту | І | |
Хуткасць (надводная) | 17,75—18,6 узлоў | |
Хуткасць (падводная) | 8,3 узла | |
Найбольшая глыбіня апускання | 200 м | |
Экіпаж | 4 афіцэра, 39 матросаў | |
Кошт | 4 500 000 Рэйхсмарак | |
Памеры | ||
Водазмяшчэнне надводнае | 862 т | |
Водазмяшчэнне падводнае | 983 т | |
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) | 72,39 м | |
Шырыня корпуса найб. | 6,21 м | |
Вышыня | 9,20 м | |
Сярэдняя асадка (па КВЛ) | 4,30 м | |
Сілавая ўстаноўка | ||
дызель-электрычная |
||
Узбраенне | ||
Артылерыя | адна палубная гармата калібру 105мм | |
Тарпедна- міннае ўзбраенне |
4 насавых і два кармавых ТА. 14 тарпед або 42 міны | |
СПА | адна 20 мм гармата Flak 38 | |
![]() |
Падво́дныя ло́дкі ты́пу I — серыя дызель—электрычных падводных лодак Трэцяга рэйха. Усяго было пабудавана дзве лодкі дадзенага тыпу ў перыяд з 1935 па 1936 гг., U-25 і U-26. Абедзве лодкі былі выраблены ў Брэмене на верфі Deschimag. Абедзве лодкі да пачатку Другой сусветнай вайны выкарыстоўваліся як навучальныя, іх ужыванне ў актыўных баявых дзеяннях не прадугледжвалася з-за таго што лодкамі было вельмі цяжка кіраваць на вялікіх глыбінях, аднак з-за недахопу ў крыгсмарынэ субмарын, лодкі ўсё ж прынялі актыўны ўдзел у вайне — U-25 з 1940, U-26 з 1939 года.
Меркавалася, што пасля трэніровак на ПЛ тыпу I у падводнікаў не паўстане праблем з іншымі тыпамі ПЛ, якія былі больш манеўраныя.
U-25 здзейсніла пяць баявых паходаў, прыняла ўдзел у Дацка-Нарвежскай аперацыі па захопу Даніі, лодка загінула 1 жніўня 1940 года на міне. U-26 здзейсніла сем баявых паходаў, 1 ліпеня 1940 была патоплена англійскай бомбай, увесь экіпаж 48 чалавек быў выратаваны саюзнікамі.