Падводныя лодкі тыпу ІX

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Падводныя лодкі Крыгсмарынэ тыпу ІX
U-Boot-Klasse ІX
Марская карова
U-505 у Музеі Навукі і Прамысловасці, Чыкага
U-505 у Музеі Навукі і Прамысловасці, Чыкага
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга Сцяг крыгсмарынэ Крыгсмарынэ
Сцяг Савецкага ВМФ ВМФ СССР (пасля вайны, U-1231)
Сцяг ВМС Японіі Імператарскі Японскі Флот (U-511 і U-862))
Сцяг Францыі ВМС Францыі (пасля вайны, U-123 і U-510)
Спушчана на ваду 1937-1944
Гады службы 1938-1945
Асноўныя характарыстыкі
Рабочая глыбіня апускання 100
Найбольшая глыбіня апускання 310
Экіпаж ад 48 да 56 (ад 55 да 63 у варыянце IXD)
Памеры
Сілавая ўстаноўка
  • 2 × MAN M 9 V 40/46 9-цыліндравых дызельных рухавікоў з наддувам, 4400 л.с.(3200 кВт)
  • 2 × 1 SSW GU 345/34 электрарухавікоў падвойнага дзеяння, 1000 л.с. (740 кВт)
  • 6 × Даймлер-Бэнц MB501 20-цыліндравых марскіх дызельных рухавікоў агульнай магутнасцю 9000 л.с. (варыянт IXD/42)
Узбраенне
Артылерыя адна палубная 105-мм марская пушка SK C/32
Тарпедна-
міннае ўзбраенне
4 насавых і два кармавых ТА.
22 тарпеды 533-мм (24 у варыянце IXD)
СПА розныя
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Падводныя лодкі тыпу ІX — вялікія акіянскія, дызельныя падводныя лодкі Германіі.

Распрацоўка праекта пачалася ў 1935 годзе, першыя лодкі тыпу IX ўступілі ў строй ў 1938 годзе. У далейшым лодкі паляпшаліся, было распрацавана некалькі варыянтаў. Усяго было пабудавана 193 лодкі тыпу IX розных мадыфікацый, тым самым яны сталі другой масавай падводнай лодкай германіі пасля ПЛ тыпу VII.

  • Тып IXA — усяго восем лодак, будаваліся да 1939 года.
  • Тып IXB — трохі большыя па памерах у параўнанні з тыпам IXA, з большай далёкасцю плавання, будаваліся з 1937 па 1940 гады, усяго было пабудавана 14 лодак.
  • Тып IXC — павялічаны да 43 тон запас паліва, будаваліся з 1939 па 1942 гады, было пабудавана 54 лодкі.
  • Тып IXC/40 — трохі большыя па памерах, чым тып IXC, мелі яшчэ больш павялічаны запас паліва, быў прыбраны трэці перыскоп. Будаваліся з 1940 па 1944, усяго пабудавана 87 лодак.
  • Тып IXD1 — былі на 10 метраў даўжэй і на 500 тон цяжэй, чым C/40, усяго пабудавана дзве падводныя лодкі, U-180 і U-195, якія адрозніваліся устаноўкай шасці дызеляў Daimler-Benz MB501 агульнай магутнасцю 9000 л.с., што прывяло да істотнага павелічэння надводнай хуткасці, памяншэння далёкасці плавання, а таксама да перагрэву і демаскіроўцы лодкі. З 1943 па 1944 рухавікі былі заменены на стандартныя MAN, з лодак былі дэмантаваны тарпедныя апараты, абедзве лодкі прыстасаваны для транспартных і асаблівых місій, у выніку чаго лодкі маглі браць дадаткова 252 тоны карыснай нагрузкі. У далейшым лодкі служылі як грузавыя пры прарыве блакады.
  • Тып IXD2 — неслі два дадатковых рухавіка эканамічнага ходу, што дазволіла істотна павялічыць радыус дзеяння лодак, частка падлодак гэтага тыпу мелі на борце безматорны аўтажыр тыпу Focke-Achgelis Fa 330, які буксіравалі падчас руху падлодкі, было пабудавана 28 лодак.
  • Тып IXD/42 — нязначныя мадыфікацыі, усяго была закладзена шэсць лодак, U-883 — U-888. Пабудова чатырох апошніх была неўзабаве адменена, у выніку дабудавана была толькі адна лодка, U-883, у 1945 годзе яна была захоплена англічанамі і пасля патоплена ў ходзе аперацыі «Дэдлайт».

Лодкі мелі шэсць тарпедных апаратаў; чатыры на носе і два ў карме. Кожны ТА меў зараджаную і дадатковую тарпеду, таксама на лодцы былі пяць знешніх тарпедных кантэйнераў (тры на карме і два на носе), якія яшчэ захоўвалі дзесяць дадатковых тарпед.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]