Падвойнае жыццё Веранікі (саўндтрэк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падвойнае жыццё Веранікі
фр.: la Double Vie de Véronique
англ.: The Double Life of Veronika
польск.: Podwójne Życie Weroniki
Саўндтрэк Збігнева Прайснера
Дата выпуску 1991[1]
Жанр акадэмічная музыка
саўндтрэк
Працягласць 31:08 або 30:29[1]
Прафесійныя рэцэнзіі

«Падво́йнае жыццё́ Верані́кі» — саўндтрэк фільма «Падвойнае жыццё Веранікі», знятага польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Другі альбом Збігнева Прайснера. Выдадзены ў 1991 годзе. Пазней неаднойчы перавыдаваўся іншымі лэйбламі[5][6].

Стваральнікі[правіць | правіць зыходнік]

Кампазітар — Збігнеў Прайснер

Выканаўцы:

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

Назва Працягласць
1. «Weronika» 00:38
2. «Véronique» 00:24
3. «Tu Viendras» 02:37
4. «L’enfance» 03:10
5. «Van den Budenmayer. Concerto en mi minuer (SBI 152). Version de 1798» 04:28
6. «Véronique» 00:35
7. «Solitude» 00:56
8. «Les Marionnettes» 02:28
9. «Thème : 1re Transcription» 00:54
10. «L’enfance II» 00:58
11. «Alexandre» 01:14
12. «Alexandre II» 01:12
13. «Thème : 2e Transcription» 00:54
14. «Concerto en mi. Instrumentation contemporaine n° 1» 00:38
15. «Concerto en mi. Instrumentation contemporaine n° 2» 01:13
16. «Concerto en mi. Instrumentation contemporaine n° 3» 01:25
17. «Van den Budenmayer. Concerto en mi minuer (SBI 152). Version de 1802» 05:19
18. «Générique de fin» 01:26

Музычнае суправаджэнне фільма[правіць | правіць зыходнік]

О чытачы, прашу, паверце мне вы,
Чым плыць у лодцы, хісткай і малой,
За караблём маім і слухаць спевы,

Вяртайцеся хутчэй на бераг свой!
За мною небяспечна плыць па моры —
Згубіцца можна ў далечы марской.

Плыву я ў невядомыя прасторы.
Спрыяе Апалон, Мінерва дзьме,
дапамагаюць музы бачыць зоры[7].

Альбом «Падвойнае жыццё Веранікі» складаецца з кампазіцый, якія былі напісаны ў якасці музычнага суправаджэння да аднайменнага фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага. У фільме музыка займае вядучае месца, не толькі ствараючы адмысловую атмасферу, але і адыгрываючы істотную ролю ў сюжэце. Абедзве галоўныя гераіні ў фільме адораныя вакалісткі, і адным з цэнтральных момантаў фільма з’яўляецца канцэрт, у якім Вероніка выконвае сольную партыю. Прайснер прыгадвае, што Кеслёўскі дрэнна разбіраўся ў музыцы, але выдатна разумеў яе ролю ў кіно. Так, даючы ўказанне наконт канцэрта, дзе павінна саліраваць Вероніка, Кеслёўскі наступным чынам апісаў неабходную музыку: «Ведаю, што гэта мусіць быць прыгожая песня. Мы павінны паказаць, што гэта дзяўчына — геній»[8]. Пры працы над фільмам большая частка музыкі пісалася да пачатку здымкаў. «Для „Веранікі“ я запісаў каля 80 працэнтаў музыкі да таго, як фільм быў зняты», — сцвярджае Прайснер[9].

Аўтарства вышэй згаданага канцэрта як у сюжэце, так і ў цітрах фільма, а таксама на дыску з саўндтрэкам прыпісваецца выдуманаму галандскаму кампазітару канца XVIII стагоддзя Ван дэн Будэнмаеру[10]. Апроч «Падвойнага жыцця Веранікі» яго музыка гучыць у фільмах «Дэкалог, дзевяць», «Тры колеры: Сіні» і «Тры колеры: Чырвоны». Гаворачы аб адрозненнях паміж уласнай творчасцю і творчасцю створанага ім кампазітара, Прайснер адзначае, што «Ван дэн Будэнмаер выразна выяўляе сябе слухачам як праз музыку, так і праз выбар тэкстаў»[11]. Так, у аснову канцэрта з «Падвойнага жыцця Веранікі» леглі фрагменты з «Боскай камедыі» ДантэРай», II, 1—9; «Пекла», III, 4—6).

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Саўндтрэк карціны быў выпушчаны ў 1991 годзе і сабраў шматлікія хвалебныя водгукі. Так, аглядальнік Міхнэ Мандутэану ў сваёй рэцэнзіі сцвярджае, што «Падвойнае жыццё Веранікі» — гэта фільм пра музыку, бо музычнае афармленне тут багатае, поўнае значэння і іграе не менш важную ролю, чым акцёрскае майстэрства. Паводле слоў рэцэнзента гэты фільм можна разглядаць як оперу з уласцівымі ёй харавымі спевамі, мелодыямі, што паўтараюцца, і шматчасткавай кампазіцыяй[10].

Аналіз[правіць | правіць зыходнік]

«Падвойнае жыццё Веранікі» — адзін з самых «музычных» фільмаў Кеслёўскага. Тэма музыкі ў гэтай карціне шчыльна пераплятаецца з лёсамі абедзвюх гераінь (адна з якіх юная спявачка, а другая — настаўніца музыкі ў малодшай школе), а таксама з’яўляецца рухаючым элементам сюжэта фільма. Так, выбар музычнай кар’еры прыводзіць да смерці адной з гераінь. Акрамя непасрэднай ролі ў сюжэце, музычны складнік карціны выкарыстоўваецца для ўсталявання сувязі між гераінямі, забяспечваючы звязаннасць і фармальную цэласнасць іх вобразу. Гэта дасягаецца дзякуючы прыёму лейтматыву, у якасці якога выступае твор выдуманага галандскага кампазітара Ван дэн Будэнмаера. Спачатку гэты твор выконваецца полькай Веронікай на канцэрце, а затым той жа музычны матыў суправаджае (у розных варыяцыях) перыпетыі, звязаныя з францужанкай Веранік, усталёўваючы шчыльную сувязь між лёсамі гераінь[12].

Музыка Прейснера, дзякуючы свайму нясэнсаваму характару, падкрэслівае складанасць і амбівалентнасць фільма Кеслёўскага як у тэматычным, так і ў мантажным плане. Гэтая шматзначнасць гукавога каментарыя, які выконвае не толькі эстэтычную, але і экзістэнцыяльную функцыю, вызначае ўніверсальнасць паслання твора. Найбольшае значэнне ён набывае ў сцэнах, дзе героі не могуць перадаць свае няясныя эмоцыі і станы пасродках слоў[13]. Пра новую якасць, якая ўзнікае пры спалучэнні выявы і гуку, Кеслёўскі казаў наступнае:

" Дзіўна, як пры спалучэнні музыкі і выявы ўзнікае нешта, чаго няма ў іх паасобку. Яны злучаюцца — і раптам сцэна набывае новы сэнс, новую інтанацыю, новую якасць. Гэтае нешта нясе ў сабе пэўныя сэнсы і стварае настрой[14]. "

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Спасылкі
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 14.12.1991 Найлепшая музыка Збігнеў Прайснер[~ 1] Перамога [15][16]
Сезар 22.02.1992 Найлепшая музыка Збігнеў Прайснер Намінацыя [17]
Залатая качка[en] 2007 Найлепшая музыка Збігнеў Прайснер Намінацыя [18]
  1. За фільмы «Еўропа Еўропа», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Гульні ў палях Госпада»

Выкарыстанне музыкі[правіць | правіць зыходнік]

Уключэнне ў іншыя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Год Альбом Кампазіцыі Discogs
1996 «Nagrody Polskiego Przemysłu Fonograficznego Fryderyk '94 I '95» «Enfer» Discogs
1997 «Cannes 50ème» «Générique De Fin» Discogs
1997 «Cinema Choral Classics II» «Concerto In E Minor» Discogs
1998 «cinema café: The European Film Music Album» «Concerto in e-minor» Discogs
1998 «Harmonia: Le Chant Des Rêves» «Fashon Show 1», «Concerto En Mi Mineur» Discogs
1998 «The Man With 100 Pets and no tv» «The puppets» Discogs
2000 «Harmony Cinema: Le Chant Des Rêves» «Concerto En Mi Mineur» Discogs
2000 «Pottþétt: Vitund 2» «Les Morionnettes» Discogs
2001 «Harmonia» «Concerto En Mi Mineur» Discogs
2001 «Traveling» «Concerto En Mi Mineur» Discogs
2006 «the lounge classics: volume 1» «Enfer» (Live), «Damage Fatale» (Live) Discogs
2007 «Spying Imagination» «Marionettes» Discogs
2008 «The Essential Guide To World Cinema» «Concerto In E Minor» Discogs
2016 «Only The Flies» «Solus» Discogs

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в La Double Vie de Veronique (Original Soundtrack) — Zbigniew Preisner (англ.). Сайт «AllMusic». Праверана 18 мая 2023.
  2. La Double Vie De Veronique (soundtrack album) by Zbigniew Preisner (англ.). Сайт «Best Ever Albums». Праверана 18 мая 2023.
  3. La double vie de Véronique: The Double Life of Veronika (англ.). Сайт «Rate Your Music[en]». Праверана 18 мая 2023.
  4. La Double Vie de Véronique (OST) (фр.). Сайт «SensCritique[fr]». Праверана 18 мая 2023.
  5. Zbigniew Preisner – La Double Vie De Véronique = The Double Life Of Veronika (Original Motion Picture Sound Track) (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 18 мая 2023.
  6. Double Vie De Véronique, La (1991) (англ.). Сайт «Soundtrack Collector». Праверана 18 мая 2023.
  7. Дантэ Аліг’еры. Боская камедыя = La Divina Commedia / Пер. з іт. У. М. Скарынкіна. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1997. — С. 321. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
  8. Інтэрв’ю з кампазітарам Збігневам Прайснерам. «Double Life of Veronique», Criterion Collection DVD, 2006. Выток: http://cinema-translations.blogspot.com.by/2011/06/zbigniew-preisner-working-with.html Архівавана 11 жніўня 2017.
  9. Geoffrey Macnab, Chris Darke. Working with Kieślowski // Sight and Sound. — 1996. — Т. 6. — № 5. — С. 20.
  10. а б Mihnea Manduteanu. Soundtrack review: La double vie de Veronique (Zbigniew Preisner – 1991) (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «SoundtrackDreams.com» (18 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2019. Праверана 9 лютага 2019.
  11. Contemporary Film Music 2017, с. 61-62.
  12. Al-Araj 2015, p. 266.
  13. Al-Araj 2015, pp. 266–267.
  14. Kieślowski, Stok 1993, p. 179.
  15. 17th Annual Los Angeles Film Critics Association Awards (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Праверана 18 мая 2023.
  16. David J. Fox. ‘Bugsy’ Top Film for L.A. Critics : Movies: The film takes 3 awards, including best director; Nick Nolte, Mercedes Ruehl earn top acting honors (англ.). Сайт «Los Angeles Times» (16 снежня 1991). Праверана 18 мая 2023.
  17. La Cérémonie des César 1992 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 18 мая 2023.
  18. Złote Kaczki 2007 (польск.). Сайт «Filmweb[en]». Праверана 18 мая 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]