Падвід
Падвід (subspecies) — таксанамічная катэгорыя (ранг) у сістэматыцы раслін і жывёл, рангам ніжэйшая за від. Сукупнасць геаграфічна (радзей экалагічна або геахраналагічна) адасобленых папуляцый віду, у якіх большасць асобін адрозніваецца адным або некалькімі (звычайна марфалагічнымі) прыкметамі ад асобін іншых папуляцый таго ж віду. Беларуская назва падвід складаецца з 2 слоў. Лацінскую назву падвіду ўтвараюць дадаткам трэцяга слова (падвідавога эпітэта) да назвы віду. Напрвклад, адзін з падвідаў ліса звычайнага (Vulpes vulpes) — ліс сярэднярускі, абазначаецца як Vulpes vulpes vulpes. Міжнародны кодэкс заалагічнай наменклатуры прызнае падвід за найніжэйшую таксанамічную адзінку. Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры прызнае і інфрападвідавыя (ніжэйшыя за падвід) катэгорыі (варыетэт, форма і інш.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Падвід // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).