Паддуб’е (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паддуб'е, гарадзішча)
Славутасць
Паддуб’е
Краіна

Паддуб’е — археалагічны помнік, гарадзішча V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. каля в. Паддуб’е Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назва — Гарадок.

За 2 км на ўсход ад вёскі, на полі.

Вышыня над навакольнай мясцовасцю 4-5 м. Пляцоўка авальная, памерам 160 х 80 м, выцягнута з поўначы на поўдзень, пашкоджана ямамі, зарасла хмызняком. Умацавана ровам глыбынёй да 2 м, шырынёй 2,5 — 4 м і валам вышынёй 1 — 1,5 м. Уваходы на гарадзішча шырынёй 2 — 4,5 м знаходзіліся з паўднёвага і паўночна-ўсходняга бакоў.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Выяўлена ў 1965 годзе Л. Д. Побаль, у 1985 годзе абследавала Т. С. Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9