Падзелы Рэчы Паспалітай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Падзе́лы Рэ́чы Паспалі́тай — шэраг геапалітычных падзей канца ХVIII стагоддзя, у выніку якіх Рэч Паспалітая Абодвух Народаў знікла з карты Еўропы як дзяржаўнае ўтварэнне.

Першы падзел[правіць | правіць зыходнік]

Першы падзел Рэчы Паспалітай

Першы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў 1772 годзе. Перад ім Расія развязала пытанне аб дысідэнтах, але Сойм адхіліў яе прапановы. Тады Расія і Прусія пайшлі на стварэнне канфедэрацый у Слуцку і Торуні, якія дабіліся прыняцця закону аб раўнапраўі, а таксама пацвердзілі шляхецкія правы. Тады ўжо паўстала каталіцкая шляхта (гл. Барская канфедэрацыя). Але канфедэраты прайгралі вайну з Расіяй, і Аўстрыя, Прусія і Расія падзялілі Рэч Паспалітую. Аўстрыя і Прусія анексавалі частку земляў Польшчы, Расія — Усходнюю Беларусь і Інфлянты. Перадумовамі падзелу былі поўная палітычная анархія ў Рэчы Паспалітай і няздольнасць магнатаў пераадолець рознагалоссі.

Другі падзел[правіць | правіць зыходнік]

Другі падзел Рэчы Паспалітай

Пасля Першага падзелу Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кароль Рэчы Паспалітай, стаў на чале памяркоўных рэфарматараў. Была створана Адукацыйная камісія, абмежаванае права liberum veto. Вяршыняй рэформ стаў Вялікі Сойм 17881792 гг. Сойм павялічыў войска да ста тысяч, забараніў усялякія канфедэрацыі. 3 мая 1791 года Сойм зацвердзіў Канстытуцыю. Але Расія адразу зрэагавала: была створана Таргавіцкая канфедэрацыя ворагаў рэформ, і тыя папрасілі Расію пра падтрымку. Вайна 1792 скончылася поўнай паражэннем Рэчы Паспалітай і новым падзелам, які замацаваў гарадзенскі сойм 1793 годзе.

Трэці падзел[правіць | правіць зыходнік]

Трэці падзел Рэчы Паспалітай

Пасля гэтых падзей патрыятычныя колы грамадства пачалі рыхтавацца да паўстання, якое пачалося 24 сакавіка 1794 года. Але паўстанцы былі разбіты ў тым жа годзе, а ў пачатку 1795 Рэч Паспалітая знікла з карты Еўропы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]