Падзенне Масула (2014)
Падзенне Масула | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іраку | |||
Дата | 4—10 чэрвеня 2014 | ||
Месца | Масул | ||
Вынік | перамога ІДІЛ | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Падзенне Масула — захоп горада Масула баевікамі ІДІЛ.
Папярэднія падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Са снежня 2013 года працягваліся сутыкненні паміж племяннымі апалчэнцамі, іракскімі сіламі бяспекі і Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта (ІДІЛ) на ўсёй тэрыторыі Заходняга Ірака. У пачатку студзеня 2014 баевікі ІДІЛ паспяхова захапілі гарады Фалуджа і Хіт, узяўшы пад свой кантроль большую частку правінцыі Аль-Анбар. Затым іракская армія пачала наступленне на Анбар, спрабуючы вярнуць гэты рэгіён пад кантроль урада. Іракскія войскі адбілі Самару 5 чэрвеня 2014 года, а таксама падвергнулі Фалуджу моцнаму артылерыйскаму абстрэлу, каб аслабіць сілы ІДІЛ. Тым не менш, ІДІЛ дамаглося тэрытарыяльных поспехаў у суседняй Сірыі, істотна ўмацаваўшы свае пазіцыі. У пачатку чэрвеня, пасля кампаніі іракскай арміі ў раёне Анбара, паўстанцы пачалі прасоўванне ў цэнтральную і паўночную часткі Ірака.
Ход баёў
[правіць | правіць зыходнік]Баевікі падышлі да Масула 4 чэрвеня, дзе на ўскраінах завязаліся перастрэлкі, якія значна не паўплывалі на рытм жыцця ў цэнтральных раёнах горада. Успамінаючы тыя падзеі, іракскі журналіст Мухамед Касім, які жыў тады ў горадзе, у гутарцы з карэспандэнтам «Газете.Ru» распавёў[2]:
«Шэсць дзён гэтая валтузня працягвалася. Мы нават на яе ўвагі не звярталі. Жыхары не перажывалі, бо ў горадзе было да 30 тыс. салдат урадавай арміі, дзве дывізіі. Мы былі ўпэўнены, што Масул ніхто не зможа захапіць.»
Першы бой прайшоў з іракскай паліцыяй, чый атрад загнаў побач з Масулам у кут камандуючага ІДІЛ у Іраку Абу Абдульрахмана аль-Білаві. Білаві падарваў сябе, і масульскі гарнізон паспадзяваўся, што атака на горад папярэджана[3]. У той жа дзень раніцай а 02:30 канвой ІДІЛ з пікапаў, кожны з якіх мог змясціць у сябе 4 байцоў, увайшоў у Масул, атакаваўшы са стральбой ваенных, якія патрулявалі ўезд у горад. Хоць, як думалася, на першым рубяжы абароны Масула стаяла 2500 салдат. Баевікі павесілі, спалілі і замучылі некаторых іракскіх салдат падчас нападу[3].
5 чэрвеня ў горадзе быў уведзены каменданцкі час. Урад выкарыстоўваў верталёты, каб бамбаваць баевікоў. У паўднёвай частцы горада пяць тэрарыстаў-смяротнікаў падарвалі арсенале[4].
6 чэрвеня ІДІЛ распачала наступленне на паўднёва-заходнія часткі горада. Большасць салдат Ірака або адступіла ў пустыню, або схавалася сярод мясцовага насельніцтва[5].
8 чэрвеня каля сотні верталётаў, якія прыляцелі ў Масул, вывезлі адтуль 400 чалавек. Тады ж у горадзе актываваліся і спячыя ячэйкі ІДІЛ, і паводле паліцэйскіх даных, «цэлыя раёны падпарадкаваліся ім». Замахі, учыненыя імі, цалкам пазбавілі Масул кіраўніцтва. ІДІЛ таксама бамбіла аддзяленне паліцыі ў раёне аль-Урайбі[3].
9 чэрвеня, маючы недахоп боепрыпасаў і планаў як вярнуць згублены кантроль над горадам, генерал Гараві загадаў, каб узброеныя сілы адступілі. У тую ж самую ноч ІДІЛ і суніцкія паўстанцы атакавалі Масул. Салдаты іракскай арміі беглі з горада падчас яго атакі, дазволіўшы паўстанцам усталяваць поўны кантроль над горадам ужо да поўдня 10 чэрвеня. Баевікі захапілі велізарную колькасць тэхнікі і аб’ектаў, уключаючы Міжнародны аэрапорт Масула, які служыў цэнтрам для амерыканскіх войскаў у правінцыі[6].
Іракская армія пацярпела поўнае паражэнне. Большасць пакінутых салдат склалі зброю і пераапрануліся ў грамадзянскую вопратку, каб зліцца з мірным насельніцтвам.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]11 чэрвеня баевікі ІДІЛ увайшлі ў багаты нафты горад Байджы, а захапіўшы яго, яны падпалілі галоўны будынак суда і аддзяленне паліцыі. Баевікі, якія ехалі ў групе прыблізна з 60 транспартных сродкаў, таксама ўзялі пад свой кантроль турму Байджы і вызвалілі ўсіх зняволеных. Мясцовыя жыхары расказалі СМІ, што ІДІЛ паслала групу мясцовых кіраўнікоў плямёнаў паспрабаваць пераканаць 250 ахоўнікаў нафтапрадпрыемстваў сысці са сваіх пасадаў[7][8]. Салдат і паліцыю таксама папрасілі пакінуць рэгіён. Аль-Джазіра сцвярджала, што пазней у той жа дзень баевікі адступілі з Байджы пасля таго, як падмацаванне ад чацвёртага браняванага падраздзялення іракскай арміі прыбыла ў горад[9].
У той жа дзень члены ІДІЛ захапілі турэцкае консульства ў Масуле, выкраўшы 49 турэцкіх супрацоўнікаў, уключаючы генеральнага консула Азцюрка Ылмаза, трох дзяцей і некалькі членаў турэцкага спецназа. У дакладах меркавалася, што выкрадзеныя былі вернуты ў найбліжэйшую вайсковую базу і былі цэлы. Прэм’ер-міністр Рэджэп Таіп Эрдаган склікаў на экстранную нараду членаў Нацыянальнай спецслужбы і намесніка прэм'ер-міністра Бешыра Аталая, каб абмеркаваць сітуацыю. Напад на турэцкае консульства адбыўся праз дзень пасля таго, як 28 туркаў-кіроўцаў грузавікоў, якія пастаўлялі паліва на электрастанцыю ў Масуле, былі выкрадзены баевікамі[10][11].
Таксама тэрарысты да вечара 11 чэрвеня, пасля двухдзённага бою, цалкам захапілі Тыкрыт, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Салах-эд-Дзін і родны горад былога прэзідэнта Садама Хусейна. Мясцовыя чыноўнікі паведамілі, што вакол горада былі ўсталяваны кантрольна-прапускныя пункты і што прынамсі 300 зняволеных былі вызвалены з турмаў горада, многія з якіх адбывалі пакаранні за тэрарыстычную дзейнасць[9][12][13].
У адказ на падзенне Масула і яго наступствы ўрад заявіў, што аб’яўляе ў краіне надзвычайнае становішча. Урад таксама заявіў аб плане перафармаваць узброеныя сілы краіны, а таксама супрацоўнічаць з плямёнамі і войскамі ЗША.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У заходніх крыніцах сцвярджаецца, што баевікоў падтрымалі накшбандзійцы. Аднак, па версіі апошніх, яны рыхтавалі ўдар па Масулу, але з-за раптоўнага адступлення ўрадавай арміі, горад заняла ІДІЛ. Баас і АЛНО адмаўляюць нават мінімальнае супрацоўніцтва з ІДІЛ, прадстаўляючы сябе як трэцюю сілу, з прычыны процілеглых ідэалогій, праграм і мэтаў. У 2015 годзе ў гонар 68-й гадавіны з дня ўтварэння партыі Ібрагім Ізат ад-Дуры, старшыня Баас, выпусціў відэазварот да іракцаў, дзе заявіў, што тэрарыстычная групоўка ІД наўмысна выкарыстоўвалася Багдадам і Іранам, як «таран супраць баасістаў для падаўленне народнай рэвалюцыі 2012—2013 гг.» З яго слоў, пад падставай барацьбы з тэрарызмам меркавалася пачаць шыітызацыю Ірака і маргіналізаваць сунітаў. Акрамя таго, ад-Дуры заявіў аб арышце бачных баасістаў баевікамі ІД, верхавод тэрарыстаў Абу Бакр аль-Багдадзі запатрабаваў ад «Баас» прызнаць ягоную ўладу і прысягнуць на вернасць, як умову для вызвалення камандзіраў баасістаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сотрудничала ли партия «Баас» с ИГ? Реальность и вымысел. // Голос Арабов, 15 кастрычніка 2020 (суполка ў «ВКонтакте»)
- ↑ Почему Мосул более двух лет находился под контролем ИГ // Беларусь Сегодня, 18 октября 2016
- ↑ а б в Special report - How Mosul fell: An Iraqi general disputes Baghdad's story(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2015. Праверана 17 April 2015.
- ↑ Brown, Hayes. Half A Million Iraqi Refugees Added To An Already Overburdened Region . Think Progress. Center for American Progress Action Fund (11 чэрвеня 2014). Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Terror's new headquarters . Economist. Праверана 17 April 2015.
- ↑ Fahim, Kareem; Al-Salhy, Suadad (10 June 2014). "Sunni Militants Drive Iraqi Army Out of Mosul". The New York Times. Праверана 10 June 2014.
- ↑ "Half a million flee unrest in Iraq's Mosul". Al Jazeera. 11 June 2014. Праверана 11 June 2014.
- ↑ "Al-Qaeda splinter group captures Iraqi oil refinery town". CBC News. 11 June 2014. Праверана 11 June 2014.
- ↑ а б "Iraqi city of Tikrit falls to ISIL fighters". Al Jazeera. 11 June 2014. Праверана 11 June 2014.
- ↑ "ISIL fighters seize 48 Turks at consulate in Iraq's Mosul". Today's Zaman. 11 June 2014. Архівавана з арыгінала 16 чэрвеня 2014. Праверана 8 лістапада 2020.
- ↑ "ISIL kidnaps Turkish consul, special forces, children in northern Iraqi hotspot". Hurriyet Daily News. June 11, 2014.
- ↑ "Insurgents overrun parts of Iraqi city of Tikrit". Trust.org. Reuters. 11 June 2014. Архівавана з арыгінала 12 чэрвеня 2014. Праверана 11 June 2014.
- ↑ "Iraq's Tikrit falls to militants: police". Daily Star Lebanon. 11 June 2014. Архівавана з арыгінала 12 чэрвеня 2014. Праверана 11 June 2014.