Падзялёнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Падзялёнка
Tricholoma portentosum35.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tricholoma portentosum (Fr.) Quél. 1873

Сінонімы
  • Agaricus portentosus Fr., 1821
  • Gyrophila portentosa (Fr.) Quél., 1886
  • Gyrophila sejuncta var. portentosa (Fr.) Quél., 1896
  • Melanoleuca portentosa (Fr.) Murrill, 1914
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  54541
EOL  189094
MB  248886

Падзялёнка, радоўка шэрая, плюсы (Tricholoma portentosum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—9 см, пукатая, потым плоская з надтрэснутым прыўзнятым краем, брудна-шэрая, злёгку ліпкая. Мякаць белая або шараватая з мучным пахам і смакам. Пласцінкі прырослыя, шырокія, белыя або жаўтаватыя. Ножка даўжынёй 4—9 см і 1,5—3 см у дыяметры, цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Колер ножкі белы, пазней становіцца жаўтаватым або шараватым. Споры амаль круглыя, гладкія, бясколерныя.

Ядомы грыб.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Еўропе, на тэрыторыі Беларусі з верасня па кастрычнік трапляецца ў хваёвых лясах (народныя назвы сівуха, плюсы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падзялёнка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 79. — 192 с. — 60 000 экз.(руск.)