Падкаваносы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Падкаваносы
Grosse Hufeisennase-drawing.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhinolophus (Lacépède, 1799)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  631260
NCBI  49442
EOL  38839
FW  40646

Падкаваносы (Rhinolophus) — сямейства млекакормячых атрада рукакрылых.

Даўжыня 3,5—11 см. Вушныя ракавіны буйныя, востраканцовыя. На канцы морды голыя скурыстыя ўтварэнні складанай формы: «падкова», «сядло» і «лэнцэт» (адсюль назва), якія прымаюць удзел у фарміраванні накіраванасці эхалакацыйных сігналаў, што выпускаюцца праз ноздры. Крылы шырокія.

Выдзяляюць 2 роды, 69 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных шыротах Усходняга паўшар'я. Жывуць у пячорах, дуплах, трапляюцца ў збудаваннях. Часам утвараюць вялікія калоніі. Кормяцца насякомымі, пераважна начнымі матылямі.

Нараджаюць 1—2 дзіцяняці. Здольныя ў шырокіх межах змяняць тэмпературу цела (гетэратэрмнасць).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Петрыкаў А. Падкаваносы // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.