Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 40—80 (120)[2] см. Сцябло прамое, рабрыстае, пераважна адзіночнае, часам па 2—3[2]. Лісце на доўгіх чаранках у прыкаранёвай разетцы, 3—5 раздзельнае. Сцябловае лісце амаль адсутнічае, маюцца толькі дробныя лісцікі ў месцах разгалінавання сцябла. Кветкі белага, зеленаватага або ружовага колеру, у парасоніках на канцах прамянёў у верхняй частцы сцябла. Вонкавыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — двухполыя. Пялёсткі (іх 5) выемчатыя, з загнутым язычком. Плод — віслаплоднік з кручкаватымі шыпікамі.
↑Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Падлеснік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 67—68.
Подлесник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 237. — 631 с. — 100 900 экз.(руск.)