Перайсці да зместу

Паднябенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паднябенне
Выява
Анатамічная лакалізацыя ротавая поласць[d]
Інервуецца верхнясківічны нерв[d]
Код WordLift data.wordlift.io/wl01714…
Код NCI Thesaurus C12229
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паднябе́нне — верхняя сценка ротавай поласці ў пазваночных жывёл і чалавека[1].

У чалавека паднябенне — шчыльная пласцінка, якая раздзяляе ротавую і насавую поласці. Складаецца з касцявога (цвёрдага) і мяккага паднябенняў. Мяккае паднябенне з’яўляецца працягам цвёрдага — са слізістай абалонкі з падслізістай і мышачнага слоя з тлушчавай клятчаткай. Цвёрдае і мяккае паднябенні разам утвараюць верхнюю сценку поласці рота[1].

Анамаліі развіцця

[правіць | правіць зыходнік]

Пры парушэнні фармавання зародка могуць узнікаць заганы развіцця паднябення, напрыклад, воўчая зяпа[1].

  1. а б в Паднябенне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 502. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).