Падрыхтуйце вашы насоўкі
| Падрыхтуйце вашы насоўкі | |
|---|---|
| фр.: Préparez vos mouchoirs | |
| Жанры | рамантычная камедыя[d] і драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Працягласць | 105 хв. |
| Краіна | |
| Мова | французская |
| Год | 11 студзеня 1978 |
| IMDb | ID 0078122 |
Падрыхтуйце вашы насоўкі (фр.: «Préparez vos mouchoirs») — фільм рэжысёра Бертрана Бліе, які выйшаў у 1978 годзе. У 1979 годзе фільм атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове, прэмію «Сезар» за найлепшую музыку і быў намінаваны на прэмію «Залаты глобус» за найлепшы замежны фільм.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Рауль, які вельмі любіць сваю жонку Саланж, занепакоены яе дэпрэсіяй і частымі недамаганнямі. Думаючы, што справа ў ім, ён прапануе ёй пачаць раман з іншым мужчынам, якім выпадкова аказваецца Стэфан, які абедаў у тым жа кафэ. Той шакаваны гэтай прапановай і спачатку адмаўляецца, аднак з далейшых зносін з Раулем даведаецца, што, відаць, адзінай дапамогай для Саланж будзе цяжарнасць. Паколькі Раулю не ўдалося дасягнуць гэтай мэты, той прапануе Стэфану паспытаць удачы.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Жэрар Дэпардзьё — Рауль
- Караль Лор — Саланж
- Патрык Дэвер — Стэфан
- Мішэль Серо — Сусед
- Рытон Лібман — Крысціян Белой
- Жан Ружэры — Месьё Белой
- Элеанора Хірт — Мадам Белой